Узор адказу прадстаўнікоў улады пры дзвюхмоўі ў краіне. Менавіта так можна сказаць пра ліст ад спн. Алены Анісім.

Аб сутнасьці адказу вы можаце пачытаць ніжэй. Я ж дам невялічкую рэфлексію самому адказу.

Спн. Анісім адлюстравала ў ім дзвюхмоўе Беларусі: па-беларуску і па-руску. Такога прадстаўнікі ўлады часоў Лукашэнка, напэўна, яшчэ не рабілі.

Зычу, каб такі запал не знік. Беларусізацыя павінна дакрануцца й органаў улады. Толькі такім чынам мова вернецца ў Беларусь.

Ад імя «Нашага Дому» зычу спн. Алене трываласці й мужнасці ў справе беларусізацыі беларускага парламенту.

Яўген Глаголеў-Васьковіч, «Наш Дом»
regions@nash-dom.info

1 комментарий, RSS

  • Евгений

    Насколько мне известно, Алены Анісім наш, депутат от народа!
    Больше бы таких! Так я думаю!

Exit mobile version