«Наш Дом» мае ўласную аўдыторыю. Ужо нават паэтычныя фэльетоны пра нас зьяўляюцца. Так, «Свободныя новости+» апублікавалі шостага сьнежня «Не разьлічваў дэпутат на такі электарат». Аўтарства — Алесь Няўвесь. Такая зваротная сувязь нашаму актывісту.

Выдатны фэльетон, які алегарычна паказвае усіх беларускіх дэпутатаў. І сутнасьць высілкаў аўтара — адлюстраваньне ўстойлівых стасункаў улада-апазыцыя-народ.

c74514ec555938c3c539e50e3be3aebd265a72ee05ceac17d3-pimgpsh_fullsize_distr

Насамрэч, большасьць нашых дэпутатаў слаба ўяўляюць сабе свае абавязкі. Асабліва тыя, што займаюць нейкія пасады. У сваю чаргу апазыцыйныя дзеячы пачынаюць рэалізоўваць нейкія задумы абуджэньня народу. Аднак гэтыя задумы рэдка нясуць нейкі іншы сэнс акрамя самапіяру.

Вось і выяўляецца ад такога падыходу:

«Займее дэпутат мандат,
Дык рэдка ходзіць на сустрэчы,
Пабоку ўвесь электарат…»

Усё так. Гэта вельмі частая зьява. Таму «Наш Дом» даўно адрынуў падыход вялікага розґласу па сваіх дзеяньнях. Для нас прыярытэтам зьяўляецца эфэктыўнасьць нашых дзеяньняў. І ў гэтым мы адрозьніваемся ад «тытульнае» апазыцыі Беларусі. Мы маем свой асаблівы Шлях. «Наш Дом» пакліканы прыстойна весьці беларусаў да дабрабыту.

І доказам таму — адказ дэпутата Прудніка нашаму актывісту. У ім гаворыцца пра правядзеньне справаздачы перад выбарнікамі. Яна адбудзецца ў студзені 2017 года. Пажывем — пабачым.

Таму й знаходзім мы фэльетон сп. Алеся прыгожым. Гэтая алегорыя вельмі выдатна адлюстроўвае сытуацыю як такую. Дзякуй за прыгожую ўвагу!

Яўген Глаголеў-Васьковіч, «Наш Дом»
regions@nash-dom.info

Exit mobile version