У Гомлі адбылася сустрэча Дэпутата 35 выбарчай акругі Натальлі Літвінавай са сваімі выбарцамі. Дэпутатка, якая па сумяшчальніцтву з’яўляецца намеснікам старшыні горсавета, справаздачылася перад выбарцамі аб сваёй дзейнасці і дзейнасці горсавета за 2016 год. Сп.Літвінава распавяла прысутным, што працягвала займацца азеляненнем, месцамі ў дзіцячых садках крокавай дасяжнасці, пешаходнымі пераходамі па вуліцы Кірава, праблемамі ЖКГ (ацяпленне, асвятленне, стан камунікацый), развіццём дзіцячага і маладзёвага інтэлектуальнага руху.
Выбарцы сп.Літвінавай былі не надта актыўнымі, пацікавіліся 6-м школьным днём, жыхарка дома па вуліцы Сялянская, 35 паскардзілася, што летась ЖЭУ ў адказ на просьбу жыхароў двара прывесці пясок для пясочніцы, уначы прыбрала саму пясочніцу і такім чынам вырашыла праблему.
Найбольш пытанняў паступіла ад ініцыятара сустрэчы з дэпутатам Аляксандра Шарыпава і прадстаўніка
Прадстаўніка грамадзянскай кампаніі “Наш дом” Андрэя Аксёнава цікавіла пытанне адсутнасці ў 36 дэпутатаў горсавету электроннага адрасу для зносінаў з выбарцамі. Актывіст адзначыў, што за апошнія 2 гады толькі 6 дэпутатаў размясцілі для камунікацыі з выбарцамі свой электронны адрас. Сп.Аксёнаў пацікавіўся ў дэпутаткі дзейнасцю камітэтаў грамадскага – тэрытарыяльнага самакіравання ў Гомлі. Па назіранням актывіста за 3 гады сваёй “дзейнасці” аніякім чынам гэтыя камітэты сябе не праявілі. Сп. Літвінава паабяцала даведацца пра дзейнасць гэтай структуры і паведаміць пры асабістай сустрэчы ці пісьмова.
За сустрэчай народнага абранніка па выбарчай акрузе № 35 Натальлі Літвінавай з выбарцамі назірала карэспандэнтка сайта “Гомельская вясна” Ларыса Шчыракова
Відэа аўтара
Крыніца: Гомельская вясна