Працягваееца грамадская кампанія “Чыстая вада. Гожыя берагі”. Яе распачалі ГК “Народны кантроль” (каардынатар – намеснік галоўнага ў абласным і гарадскім аргкамітэтах па стварэнні БХД Андрэй Мельнікаў) і ГК “Наш дом – Гомель” (каардынатар – Андрэй Аксёнаў), і якая мае на мэце паляпшэнне стану самага страшнага на сёння і выглядам і іміджам вадаёму нашага гомельскага Сельмашу – пруда між вуліцамі Нар.Апалчэння, Карастаянавай, Гастэла і 2-й Саўхознай.
Дык вось, на самым пачатку кампаніі высвятляем, што ж у гэтым вадаёме хвалюе жыхароў ягонага наваколля (да іх, між іншым можам аднесці і ўзгаданых Мельнікава з Аксёнавым), чаго на ім не хапае.
Медсястра з 35-гадовым стажам, жыхарка вуліцы Нар.Апалчэння з 25-гадовым стажам: “Не хватает чего-то фізкультурна-аздаравіцельнага. Дзяцей многа, маладзёжы многа… Спасіба нашым камунальным службам, што хоць этыя хмызнякі вырубілі. І спасіба, што дарогу па Гастэла пралажылі… Старыя людзі гаварат, што тут дна нет, ключы пастаянна б’юць. Я не купалася сама, но людзі ж многа хто купаліся раньше. І танулі тут многа. Патом толька сабак купаць сталі – такая вада стала нехарошая. Харашо, што цяпер сталі меньше сабак купаць, цяпер жа за ніх плаціць нада, как за людзей… А атдыхаць і цяпер народ прыходзіць: шашлыкі, песні паюць… Так еслі пясок прывязут і воду пачысцят – тут все за эта будут!
Рыбак пенсійнага ці перадпенсійнага ўзросту: “Не хватает культуры. Пачысціць берега. Трава вон гніёт. І вода гніёт. А тут же і шчука есць, і карась, і окунь… І тут нейкі міліярд на этат вадаём бы хватіла, штобы яго аблагародзіць.
Маладая маці з малымі: “Да всего на нём не хватает! Берега, канешне, пачістіть надо! І воду!”
Па берагах вадаёму сляды і зусім сучаснай дзейнасці і напамін пра далёкае мінулае. Скажам, на апошнім здымку — і камяні, і рэшткі дрэва і пруд, у якім, як памятаем са словаў старых, ёсць ключы-крыніцы…
Источник информации и фото: gomelby.info
Комментарий координатора Гражданской Кампании «Наш Дом» Андрея Аксёнова:
«По информации от первого заместителя главы администрации Железнодорожного района г. Гомеля Виталия Морозова: «Работы на территории, прилегающей к водоему (по улице Народного Ополчения), программой по благоустройству в нынешнем году не запланированы. Для их осуществления необходима разработка проектно-сметной документации. На 2014 и 2015 годы выделение финансирования на нее не предусмотрено». (газета «Гомельские ведомости», №122, 23 октября 2014 года, страница 19)». Но привести в надлежащий порядок берега водоема и воду весной 2015 года крайне необходимо. Чего мы и будем добиваться».