В комментариях оппозиционных аналитиков часто можно слышать о массовой миграции белорусов на работу в страны ЕС, в частности — в Польшу.
О том, что это не совсем так, свидетельствуют официальные цифры «Евростата».
В целом по ЕС белорусы занимают 7-е место по запросам на виды на жительство — 76 800 заявлений; лидируют Украина, Индия и США.
Из всех 28 стран ЕС белорусы заняли только два вторых места — в Польше (69 958 заявлений) и Литве (978 заявлений).
Подробную статистику для анализа можно скачать с сайта «Евростат» по этой ссылке.
А вот как прокомментировало этот файл «Польское радио для заграницы»:
Польшча на другім месцы ў ЭЗ па колькасьці выдадзеных відаў на жыхарства.
А па выдадзеных дазволах на працу Варшава — эўрапейскі лідар.
У 2013 годзе ўсе 28 краін Эўрапейскага Зьвязу выдалі больш за 2,3 мільёна відаў на жыхарства для замежнікаў — паведамляе Эўрастат. Часьцей за ўсё грамадзяне трэціх краін атрымлівалі статус рэзыдэнта ў Вялікабрытаніі, на другім месцы — Польшча.
Упраўленьне па справах іншаземцаў у Польшчы выдала летась амаль 274 тысячы дазволаў на пражываньне для грамадзян неэўразьвязаўскіх краін. Гэта 11% ад усіх дазволаў у ЭЗ.
Практычна кожны другі від на жыхарства, выдадзены замежнікам у Польшчы, прадугледжвае дазвол на працу. Гэта рэкорд для ЭЗ ў 2013 годзе.
У той жа час, мігранты якія прыязджаюць у Брытанію, часьцей за ўсё прасілі даць дазвол на знаходжаньне ў краіне з мэтай вучобы, а замежнікі ў Італіі ды Гішпаніі ў большасьці выпадкаў матывавалі свае просьбы жаданьнем узьяднацца зь сям’ёй.
Найбольшая колькасьць кандыдатаў на атрыманьне віду на жыхарства ў эўрапейскіх краінах — сярод грамадзян Украіны (амаль 237 тысяч). На другім месцы — грамадзяне Індыі (больш за 200 тысяч) і ЗША (больш за 171 тысячы).
У параўнаньні з 2012 годам, колькасьць жадаючых атрымаць від на жыхарства ў ЭЗ вырасла на 12,5%.