Праз 20–25 гадоў Беларусь будзе ў Еўрапейскім Зьвязе. Гэткую ўпэўненасьць у інтэрв’ю радыё «Свабода» выказаў вядомы брытанскі пісьменьнік і гісторык Цімаці Гартан ЭШ, аўтар шэрагу кніг пра дэмакратычную трансфармацыю краін Цэнтральнай і Ўсходняй Еўропы.

Цімаці Эш лічыць вельмі істотным пашырэньне Еўразьвязу на Ўсход. Ён выказвае шкадаваньне, што з гэтага шляху збочыла Ўкраіна – пакуль да ўлады не прыйшоў Януковіч, «Україна разглядалася як сур’ёзны кандыдат у Еўразьвяз». Але Эш упэўнены: не толькі Ўкраіна, але і Малдова, Арменія, Грузія ды Беларусь увойдуць у ЕЗ праз 20–25 гадоў. «Я б пабіўся аб заклад», – дадаў вядомы брытанскі гісторык.

«Чым больш свабоднымі робяцца гэтыя краіны, тым больш у іх імкненьне належаць да Эўразьвязу», – падкрэсьліў Ц.Эш.