Беларуская рок-сцэна згубіла аднаго з найвыбітнейшых сваіх прадстаўнікоў. Не стала Аляксандра Кулінковіча. Ён памёр 4-га жніўня ў рэанімацыі ад недалечанай пнеўманіі. Яму было 46 год. Развітанне з музыкам адбылося сёння з 15:00 да 16:00 у крэматорыі Паўночных могілак Мінска.
Аляксандр заснаваў у 1989 годзе заснаваў гурт Neuro Dubel. Пісаў музыку і тэксты. Прымаў удзел і ў некаторых запісах ды канцэртах гурту «Крамбамбуля». За час свайго існавання Neuro Dubel выпусціў 16 альбомаў і 5 сборнікаў.
У Кулінковіча былі не прастыя адносіны з дзеючай уладай. Ён падтрымліваў дэмакратычную апазіцыю. За гэта патрапіў у так званыя «чорныя спісы». Але апошнім часам не жадаў быць забароненым для сцэны.
«Наш Дом» спачувае родным і блізкім Аляксандра. Мы вельмі засмучаныя і жадаем вам вытрымкі.
«Наш Дом»