Урад Беларусі зацьвердзіў сьпіс дзяржаўных установаў, якія ўдзельнічаюць у прадухіленьні, выяўленьні і спыненьні тэрарыстычнай дзейнасьці.

Гэты сьпіс замацаваны пастановай ураду № 1129.
Пералік дзяржаўных установаў:

  • Камітэт дзяржкантролю
  • Апэратыўна-аналітычны цэнтар
  • Сьледчы камітэт
  • Пракуратура
  • МНС
  • мытня
  • Міністэрства інфармацыі
  • Міністэрства працы і сацыяльнай абароны
  • Мінгандлю
  • Міністэрства жыльлёва-камунальнай гаспадаркі
  • Мінадукацыі
Таксама ў гэты сьпіс увайшлі: Нацбанк, Мінфін, Мінэканомікі, Мінэнэрга, Мінпрам, Мінсувязі, Мінтранс.

У лік антытэрарыстычных ведамстваў уключаныя МЗС, Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяродзьдзя, Міністэрства юстыцыі, Дзяржкамітэт па маёмасьці, Дзяржкамітэт па навуцы і тэхналёгіях.

У пералік дзяржарганізацый, якія павінны супрацьдзейнічаць тэрарызму, дадаткова ўключаныя канцэрн «Белнафтахім», Беларуская чыгунка, «Белэнэрга», нацыянальны апэратар сувязі «Белтэлекам», нацыянальная авіякампанія «Белавія», Менскі мэтрапалітэн, паведамляе Інтэрфакс.