На пісьмовыя заявы адказ выкладаецца на мове звароту. Гэта прапісана ў артыкуле 18 закона “Аб звароце грамадзян”. Такая пастанова была прынята Палатай прадстаўнікоў у 2011 годзе. Але, нават праз сем год не ўсе выконваюць заканадаўства.

Пра тое можна даведацца праз адказы з участковай і акруговай выбарчых камісій Бабруйска. Назіральнікі на адным з участкаў пісалі свае скаргі па-беларуску. А вось адказы на іх прыйшлі па-руску. Такім чынам, “нашдомаўцы” праверылі, на колькі ўважліва камісіі разглядаюць скаргі.

 

На пяць нашых скаргаў тры адказы прыйшлі па-руску, адзін – па-беларуску. А адзін адказ мы ўвогуле не атрымалі. Таму складаецца ўражанне, што не шмат увагі надавалася зместу зваротаў. Быццам чыталі толькі дзеля таго, каб ведаць, які шаблон выкарыстаць у адказе. Сухі рускамоўны тэкст. Звычайная адпіска чыноўнікаў. Але за гэтым хаваецца нешта большае. Абыякавасць. Менавіта адсутнасць цікавасці і раўнадушнасць да грамадзянаў з’яўляецца адметнай рысай беларускай сістэмы.

Вось і вынікае, што мяняць у першую чаргу трэба не законы, а менталітэт. Бо нават калі напішаш “найлепшы ў свеце закон”, выконваць яго можна па-рознаму.

“Наш Дом”

1 комментарий, RSS

Exit mobile version