Бабруйскія «нашдомаўцы» атрымалі адказ на сваю падагульняючую скаргу на фальсіфікацыі вынікаў галасавання. Вынікі, часам, звышцікавыя. Сутнасць адказу зводзіцца да аднаго: парушэнняў на ўчастку не вызначана. Але на тое, каб напісаць гэтыя радкі, старшыні акруговай камісіі спатрэбілася два аркушы.
Па ўсім бачна, спн. Галеева перапісваннем цэлых абзацаў кодэксаў спрабуе перашкаджаць скаржніку. Бо неспрактыкаваны чалавек надоўга завязне ў падобнай слоўнай дрыгве. Па сутнасці, некаторыя абзацы не нясуць сабой сэнсавай нагрузкі.
Аднак, як кажуць, лепшая абарона — гэта наступ. І тут ён, як заўжды, ілжывы. Спн. Галеева сцвярджае: «Назіральнікаў ад кампаніі „Права выбару“ на ўчастку для галасавання № 85 13.02.2018 і 14.02.2018 зарэгістравана не было». Аднак, па-першае, мы зарэгістраваліся яшчэ 12 лютага. І па-другое, якім чынам мы маглі ведаць, што не ўсе дзверы на ўчастку апячатваюцца. Бо гэта робяць толькі два разы на дзень: перад абедам і перад ноччу.
Па-сутнасці, адказ Галеевай можна скараціць максімум да трох абзацаў. Але старшыня акруговай камісіі напісала 12. Яна змарнавала два аркушы паперы на тое, каб парушыць закон. Але што здзіўляцца? Парушэнне закону заўжды цягне дрэнныя наступствы. Нават у такой драбязе, як лішні аркуш паперы. Але яшчэ ў старажытнасці было заўважана:
«У каго капшук паўнейшы, у таго і суд спраўнейшы».
Герасім Верабей,
«Наш Дом»