Усяслаў Пашкевіч – блогер i «Тутэйшы Шляхціч». Прыкладна з 2019 года займаецца кантэнтам на беларускай мове і мае свой YouTube канал, TikTok да Instagram, у якіх і рэалізуе праект “Тутэйшы Шляхціч”. І сёння менавіта пра яго ён нам і будзе распавядаць…

Як Усяслаў прыйшоў да беларускамоўнага кантэнту?

Дзесьці з 2019 года пачаў актыўна займацца сваім YouTube-каналам і публікаваць відэа. Перайсці на беларускую мову яго натхніла БНР 100, яго спецыялізацыя “Турагент-экскурсавод” і кнігі Дзяржынскага, які падымаў праблематыку таго, что беларусы, маючы шматгадовую культуру, гісторыю і мову чагосьці цалкам жывём чужынскай культурай. Гэта вельмі зачапіла Усяслава, таму ён вырашыў перайсці на беларускую мову, а потым зрабіць першае відэа. Яно было вельмі простае: ён знайшоў верш пра Пагоню, зачытаў яго на камеру і апублікаваў. Гэта гісторыя пра тое, што пачаць рабіць кантэнт можна зусім проста. Галоўнае – пачаць. Ужо потым, калі ён пачаў гэтым займацца актыўна, Усяслаў пабываў на канале “Экалінгвіст”, відэа якога сабрала 200.000 праглядаў, каналах розных украінскіх блогераў, замежных і іншых праектах.

І гэта ўсе праз тое, што калісьці вырашыў нешта зрабіць. У людзей вельмі часта ёсць хваляванне, што няма сродкаў для рэалізацыі. Насамрэч, не важна, што вы маеце: тэлефон, старэнькі тэлефон, ноўтбук – вы ўжо маеце магчымасць ствараць кантэнт. Ёсць нават правіла 5 секунд, што за 5 секунд ты павінен прыняць рашэнне, займацца чымсьці ці не. Яно пойдзе далей само. Таксама ёсць боязь, што будзе далей, няма ні грошаў, ні сродкаў, ні падпішчыкаў. Варта пачаць, ніколі не ведаеш, як яно будзе развівацца. У 2019 годзе Усяслаў нават не ведаў, што праз 2 гады ён пабывае на розных праектах, што яго запросіць БЕЛСАТ на размову, што ў TikTok будзе 10.000 падпісшыкаў.

Важнасць развіцця беларускага кантэнта на дадзены момант.

У апошні час у TikTok пачало з’яўляцца шмат беларускамоўных блогераў, якія ствараюць кантэнт на самыя розныя тэмы. Ёсць такі стэрэятып, што беларускамоўны кантэнт – гэта толькі пра гісторыю ці палітыку. А ў TikTok людзі проста пачалі адаптаваць замежны кантэнт, замежныя трэнды, нешта сваё ствараць і проста фільмаваць пра сваё ўласнае жыццё. Гэта крута, таму што менавіта так і папулярызуецца беларуская мова, таму што мова павінна быць жывой. Таксама ёсць боязь у людзей, што яны скрадуць нейкую ідэю. Насамрэч, ніхто ў гэтым свеце нічога новага не прыдумляе, кожны ў кагосьці падглядвае і робіць па-свойму.

  • У чым важнасць? Беларуская мова – важны чыннік у нацыянальнай самасвядомасці. Гэта наша зброя, гэта тое, што нас робіць беларусамі. То бок без мовы нацыя не можа існаваць, адпаведна, не можа існаваць дзяржава. Нацыя моцная тады, калі валодае сваёй мовай, калі яе нацыянальная мова пануе, калі нацыя валодае і шануе сваю гісторыю. Такім бокам гэтая адаптацыя кантэнту прыцягвае ўвагу моладзі. Моладзь бывае розная, і не ўсім цікава слухаць толькі пра гісторыю да палітыку. Людзі хочуць расслабіцца, паглядзець нейкія забаўкі. І гэта натхняе астатніх.

Важна стварыць альтэрнатыву замежнаму кантэнту. Бо той жа беларускамоўны YouTube зусім не развіты. Таму ўвага моладзі прыцягнута да замежнага кантэнту. Гэта значыць, што ментальнасць гэтых людзей абрусеўшая. І гэтая ментальнасць перадаецца. Праз гэта атрымліваецца, што нацыянальная мова не важна і пануе ўсё то, што засталося ад Савецкага Саюза ды гуляе па СНД, дзякуючы Расіі. Мы павінны ствараць свае трэнды і свае каштоўнасці, таму што яны павінны адрознівацца ад каштоўнасцей той жа Расіі. Наша мова – гэта наша зброя і тое, што нас робіць беларусамі. Калі ў нас будзе стварацца і развівацца медыапрастора па-беларуску, то прабеларускія каштоўнасці будуць прасоўвацца.

Выснова

  • Вельмі важна ў любой форме: тэкст, аўдыё, відыё – ствараць кантэнт па-беларуску.
  • Ствараць кантэнт проста, таму нельга баяцца, што не атрымаецца. Памятаем пра правіла 5 секунд.

Беларуская YouTube-пляцоўка

Калі Усяслаў пачынаў у 2019 годзе, тады ўзнікла тэндэнцыя на стварэнне беларускамоўных YouTube-каналаў (было каля 50). Пасля падзей 2020 яны пазнікалі і з 50 актыўных засталося 4. У 2019 нават была супольнасць юцюбераў, якія былі аб’яднаны вакол ідэі стварэння кантэнту па-беларуску. Стваралі калабарацыі разам, стваралі інфаповады, ладзілі стрымы. Гэта класна развівалася ў той час. Нажаль, YouTube не прасоўвае кантэнт па-беларуску, таму прыходзілася шукаць абыходныя шляхі. Напрыклад, Усяслаў, каб набраць падпісчыкаў, дамаўляўся з суполкамі ў “Вконтакте”, каб яны публікавалі яго відэа. Такім чынам, выкарыстоўваючы суполкі ды падтрымліваючы адзін аднаго, усё і расло.

“Я бы хацеў, каб усё гэта нанава адрадзілася. Хацелася бы, каб разам з тымі, хто мае жаданне ствараць відэакантэнт, распрацаваць нанава гэту супольнасць, каб мы адзін аднаму дапамагалі прасоўваць і развіваць відэакантэнт”.

Exit mobile version