22 ліпеня да Алега Корбана — прадстаўніка кампаніі па зборы подпісаў за ўзвядзенне ў беларускай сталіцы помніка Кастусю Каліноўскаму прыйшоў цікавы адказ ад Мінгарвыканкаму.
У лісце за подпісам чыноўніка Алега Дзядука паведамляецца: «Ваш зварот, згодна з даручэннем кіраўніцтва Мінгарвыканкама, накіраваны для прыняцця мер ва Ўпраўленне ідэалагічнай працы».
У адказ на гэта, ініцыятары кампаніі вырашылі накіраваць да сталічных ідэолагаў дапаўняльны зварот, дзе зрабілі акцэнт на пералік вядомых асобаў з ліку жыхароў Мінска, якія паставілі свой подпіс ў падтрымку ідэі будаўніцтва помніка.
Сярод аўтарытэтных дзеячоў грамадскай сферы, культуры, мастацтва ды гісторыі, свой подпіс паставіў нават скандальна вядомы экс-начальнік міліцэйскага райаддзела сталіцы Алег Гайдукевіч.
Якія ж «меры» прымуць гарадскія ідэолагі начале з чыноўнікамі можна толькі дагадвацца.
Вольга Бурневіч