Адкрыты дыялог – гэта галоўная ўмова развіцца грамадзянскай супольнасці ў Беларусі, адзначае старшыня грамадскай кампаніі “Наш дом” Вольга Карач. Пазітыўна ацэньваючы вынікі адыходзячага 2012 года, хацелася б мець надзею на паспяховае і актыўнае развіццё грамадскасці ў годзе надыходзячым, падкрэслівае Карач.

Набліжаюцца выбары ў мясцовыя саветы, якія могуць стаць лакмусавай паперкай развіцця грамадзянскай супольнасці ў Беларусі, дадае старшыня грамадскай кампаніі “Наш дом” Вольга Карач.

— Той вопыт, які назапашвае грамадзянская супольнасць, ён нікуды не знікае. І ўжо бачна, што шмат структураў пачынаюць размаўляць, гэтыя структуры пачынаюць каардынавацца. Важна тое, што грамадзянская супольнасць паціху збліжаецца. І для мяне самае галоўнае, працэс, які ідзе ў грамадзянскай супольнасці зараз, гэта няглядзячы на тое, што робіць дзяржава ў грамадзянскай супольнасці, — усё ж такі ідзе дыялог.

Паводле словаў старшыні грамадскай кампаніі “Наш дом” Вольгі Карач практыка маленькіх перамогаў зматывуе і падштурхне грамадзянскую супольнасць да актыўнай дзейнасці. Таму палітычныя сілы мусяць скіраваць сваю дзейнасць на статэгію маленькіх крокаў і пачаць мысліць лакальна, падкрэслівае Карач.

Вольга Чарных, Беларускае Радыё Рацыя.

 

Exit mobile version