Кіраўніца грамадскай кампаніі «Наш Дом» Вольга Карач мяркуе, што для Лукашэнкі атрымаць ад палітвязняў прашэнні аб памілаванні – справа прынцыпу. Аб гэтым яна расказала ў «Гарачым каментары» Белсата.
«За асобаю, што падпіша прашэнне аб памілаванні, не пойдуць сілавыя структуры, і яна не атрымае шырокай падтрымкі грамадства. Сілавікам патрэбны моцны лідар, а ў нашым грамадстве, на жаль, распаўсюджаны культ сілы», – кажа Вольга Карач.
Паводле кіраўніцы кампаніі «Наш Дом», у сённяшняй Беларусі шмат жорсткасці. Таму вельмі істотна, каб будучы беларускі лідар быў не толькі моцны, але і міласэрны.
«Беларускія турмы перапоўненыя. Людзі, якія не здзейснілі цяжкіх злачынстваў, увогуле не павінны сядзець у турме», – мяркуе спн. Карач.