Ірына Давідовіч упэўнена, што зараз часовае зацішша і размова з уладай павінна быць не толькі на паперы і ў кабінетах. Палітычна актыўнае грамадства – менавіта гэта поспех будучых мірных змен.

Фота з Фэйсбука Ірыны Давідовіч

Актыўны ўдел у палітычным жыцці краіны Ірына Давідовіч вядзе з 2008 года. Яна была сябрам ініцыятыўнай групы кандыдата ў дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу, а таксама ініцыятыўных груп кандыдатыў у Прэзідэнты ў 2000 і 2015 гадах. Ірына замужам, мае двух сыноў-студэнтаў, будучых спецыялістаў у IT-сферы.

Па адукацыі яна настаўнік матэматыкі і фізікі, фінансіст. Ірына выкладала фізіку, а таксама астраномію, працавала ў банкаўскай сферы, была супрацоўнікам Іўеўскага музея нацыянальных культур, экскурсаводам. Але заўсёды, як сама адзначае, заставалася самадзейным вольным мастаком.

 «У 2013 годзе я была звольнена з Іўеўскага музея нацыянальных культур, пасля таго як настойліва патрабавала правесці экспертызу будынку, бо лічу, што ён знаходзіцца ў аварыйным стане і пагражае жыццю людзей», — расказала нам Ірына Давідовіч.

Аднак улады пайшлі карацейшым шляхам і звольнілі Ірыну з музея. Жанчына пачала займацца маляваннем у сваёй майстэрні і рыхтавацца да маштабнай персанальнай выставы. Такім чынам яна атрымала «ліст дармаеда».

«Я заплаціла гэты налог, бо сваю дзейнась у барацьбе з гэтым налогам не хацела зводзіць да валтузні з адключаным тэлефонам, судзебнымі выканаўцамі, штрафамі за несвоечасовую аплату гэтага сбору і адміністацыйнымі арыштамі».

 19 лютага Ірына Давідовіч прыняла ўдзел у «Маршы недармаедаў», які адбыўся ў Гародні. Сабралася няшмат людзей, да 200, але нямала чалавек яшчэ выглядвала з вокнаў, стаяла ў аддаленні. Людзі, якія сабраліся на плошчы, апавядалі свае гісторыі, прапаноўвалі выхад з сітуацыі, а менавіта адмену Дэкрэту №3. Пасля ўсе з партыйнымі і бела-чырвона-белымі сцягамі рушылі да будынку гарвыканкама, каб перадаць сабраныя подпісы за скасаванне Дэкрэта №3, але дзверы ніхто не адчыніў.

Аднак праз месяц, 14 сакавіка, адбыўся суд. Ірына атрымала 15 базавых велічынь штрафу. На 15 сакавіка, загадзя, удзельнікі першага Марша падавалі заяўку на дазвол правядзення другога, але атрымалі адказ. Мітынг было вырашана правесці, бо людзі хацелі выказаць тое, што набалела на душы.

«Пасля суда я засталася начаваць ў гасцініцы, каб на наступны дзень быць на Маршы ў 18 гадзін. З гасцініцы выйшла ў 17 гадзін, каб яшчэ мець час паназіраць, як збіраюцца людзі, пагутарыць з удзельнікамі. Прайшла метраў 20 па вузкай вуліцы Васілька, як раптам з аўтамабіля выйшаў чалавек і рушыў мне насустрач».

На ўсялякі выпадак Ірына стала пераходзіць вуліцу, але мужчына ў грамадзянскім адзенні дагнаў яе, паказаў пасведчанне і сказаў, што пасля ўчарашняга суда выявіліся новыя факты і патрэбна даць паказанні. Ззаду падышоў яшчэ адзін, таксама ў грамадзянскім адзенні. Патрабавалі сесці ў машыну, адзін з супрацоўнікаў далажыў па рацыі: «Я её поймал».

 «Гэта было трохі крыўдна, бо я не ўцякала. Навошта дзяржава траціць такія сродкі на «гульні» з затрыманнямі, арыштамі, калі можна проста паслухаць, што гавораць людзі на плошчы».

У аўтамабілі жанчыну даставілі ў Гродзенскае УУС. Там яна чакала каля гадзіны «вельмі занятага» супрацоўніка, а пасля разам з ім зноў праглядаўся запіс «Маршу недармаедаў». Было зафіксавана тлумачэнне Ірыны, якое было ёй падпісана. Як адзначыла жанчына, затрымане адбывалася павольна, у правытнай гутарцы нават абмяркоўвалі недарэчнае прыняцце Дэкрэту №3. Прадстаўнікі міліцыі паводзілі сябе карэктна, побач заставаўся тэлефон, аднак ён ляжаў наводдаль. Калі мітынг скончыўся, Ірыну адпусцілі.

«Вядома, што прайшло ўжо некалькі месяцаў, і мая справа ўжо не будзе пераглядацца. Аднак такое прэвентыўнае затрыманне азначае тое, што ў любы момант чалавека можна зноў затрымаць і даставіць у суд».

Ірына Давідовіч упэўнена, што зараз часовае зацішша і размова з уладай павінна быць не толькі на паперы і ў кабінетах. Палітычна актыўнае грамадства – менавіта гэта поспех будучых мірных змен.

Вольга Раманава,
“Наш Дом”

1 комментарий, RSS