Тоўсцік Таццяна Цімафееўна нарадзілася 16 лютага 1972 году ў Гомелі. Скончыла філалагічны ўніверсітэт ГДУ імя Скарыны (настаўніца рускай мовы і літаратуры). Працавала настаўніцай, бібліятэкаркай у школе, на Гомельдрэве, ў дзіцячым доме ў Церусе, ў Вардамацкага, а таксама год па кантракту ў ужо неіснуючай цяпер школе ў Пыхані Веткаўскага раёну.
Атрымала дыплом культуролага, потым год правяла ў падрыхтоўцы на грант “Stypendia Rządu Polskiego dla młodych naukowców”. Паступіла ў Польскую Акадэмію Навук па спецыяльнасці сацыялогія.
Грамадская дзейнасць: пасля сканчэння універсітэту ўступіла ў этнаграфічную арганізацыю “Талака”. З гэтага часу ездіць ў розныя этнаграфічныя вандроўкі па Беларусі, Украіне, Польшчы і захоплена народным светапоглядам. Зараз з’яўляецца праваабаронцам “Нашага дому”.