Вельмі часта я сканчала свае скаргі наступным радком: В пункте 1.9. директивы Президента РБ от 27 декабря 2006 г. № 2 «О мерах по дебюрократизации государственного аппарата» определено следующее: «Коллективные обращения 30 и более граждан в государственные органы (к должностным лицам) по вопросам, входящим в компетенцию этих органов (лиц), подлежат рассмотрению с выездом на место нахождения объекта, являющегося предметом обращения, если иное не вытекает из обращения».

І выезды адбыліся. Адно паведамленне аб гэтай камісіі ў доме №87 па вул. Ільіча было мной асветліна, там я прысутнічала асабіста. Аб тых, пра якія я хачу апавесці зараз, даведалася са слоў удзельнікаў.

Камісія адведала дом № 59 па вул. Дзімітрава 7 верасня ўвечарам. Апроч галоўнага інжынера Цімашкова прысутнічалі майстар з ЖЭУ №9 і намесніца начальніка вытворчага аддзелу Казлова Кацярына Валер’еўна. З дому № 59 прысутнічала 6 чалавек, асабліва актыўнічаў Леанід Літвіновіч з 49 катэры, як яшчэ да з’яўленне на іх тэрыторыі “Нашага Дому” актыўна выступаў супраць нявыпраўленай каналізацыі ў іх доме, пісаў у КЖРЭУП «Навабеліцкае» (адказ за 16.05.08, што ўсё добра), звяртаўся да Піліпца па гарачай лініі (15.07.10), пісаў у “Гомельскія ведамасці” і “Савецкі раён” (надрукавана скажоная інфармацыя 11.06.11), і хадзіў ў Водаканал да намесніцы начальніка вытворчага аддзелу Казловай Кацярыны Валер’еўны і начальніка вытворчага аддзелу Грыбанава Уладзіміра Мікалаевіча.

Камісія прыцягвала да сябе гледачоў. Да Цімашкова сталі падыходзіць людзі з суседніх двароў гэтага двара. Адны скардзіліся на адсутнасць асвятлення, другія – на працякаючы дах. Вёўся пратакол выязду.

Барацьба Леаніда Літвіновіча за чыстае скляпенне працягваецца ўжо больш трох год, але нічога не змяняецца. Але пасля нашай калектыўнай скаргі мясцовыя ўлады зашавяліліся. Пасля сходу два разы Леанідам Літвіновічам былі заўважаны супрацоўнікі водаканалу з вымяральнымі прыборамі каля люкаў. Былі прыбраны калавыя масы ў падвале №4, дзе пражывае. Але да падвала №1 рукі не дайшлі, і актывістцы Гусева Алене Фёдараўне, ад імя якой я пісала ліст, самой прыйшло выграбаць гаўно рыдлёўкай.

Ад выездзе было паведамлена ў адказе на нашую скаргу, які прыйшоў у канцы верасня, таксама як і аб выездзе камісіі да дому №36 па вул. Ільіча. Але ў гэтым выпадку ніякага сходу на было з-за адсутнасці жыхароў дому. Тыя 3 чалавекі, якія запісаны ў адказе на скаргу, як тыя, хто прысутнічаў на сходзе, былі людзі, якія адчынілі дзверы ў скляпенне Цімашкову. Справа ў тым, што сход быў прызначаны на 17 гадзін, калі людзі яшчэ не вярнуліся з працы.

30 верасня адбыўся сход каля кааператыўнага дому №1 па вул. Радзішчава з удзелам начальніцы ЖЭУ №9 Каўшаравай Галінай Ўладзіміраўнай і намесніка дырэктара па ідэалагічнай працы КЖРЭУП «Навабеліцкае», які курыруе пытанні добраўпарадкавання, Кашкурэнкам Паўлам Міхайлавічам. Перад гэтым 28-га верасня быў пакладзены КЖРЭУП «Навабеліцкае» асфальт каля дому і падсыпаны грунт на зялёнай зоне, што можна лічыць нашай поўнай перамогай. Але, калі Кашкурэнка П.М. і Каўшарава Г.Ў. прыйшлі на сход, то жыхары выказвалі незадаволенасць, што ім яшчэ і месца для паркоўкі не зрабілі. Гэта раззлавала начальніцу ЖЭУ №9 Каўшараву Г.Ў., якая прасіла не пісаць больш нічога на КЖРЭУП «Навабеліцкае» у гэтым годзе, бо яны ўсяго год, як заключылі кантракт з ЖЭУ №9, самі 40 год нічога не рабілі, а цяпер хочуць, каб ім за год усё зрабілі. У гэтага кааператыўнага дому павыпадала замазка паміж плітамі, і жыхарам халодна, і яны пішуць, скардзяцца. Людзей на сходзе было каля 20-ці, хаця ў адказе было напісана толькі 8. На гэты ліст адказаў сам начальнік КЖРЭУП «Навабеліцкае» В.В. Саломенны.

Таццяна Тоўсцік, nash-dom.info