Зварот да выбаршчыкаў Севастопальскага выбарчага ўчастку № 17 праваабаронцы “Нашага Дому” Таццяны Цімафееўны Тоўсцік.

Праблемы ЖКХ

  1. Падвалы. Няграматнасць у адносінах да каналізацыйнай сістэмы і нежаданне прымаць рашучыя меры КЖРЭУП “Навабеліцкім” пры абыякавасці насельніцтва прыводзіць да разбурэнне насцілу падвалаў (Ленінградская 12, 2 пад’езд), разбурэнню нясучых канструкцый дому і трэшчын на сценах (Севастопальская 102А, кв.3). Вільгаць у падвалах не дазваляе захоўваць там бульбу, падымаецца ў пад’езды, стварае мікробную флору, вядзе да вырастанне грыбка і абсыпання фарбы (Севастопольская 102, 3 пад’езд; Ільіча 87, 1 пад’езд).
  2. Дахі. Ніяк не можа зладзіць КЖРЭУП “Навабеліцкае” і з працяканнем дахаў. У жніўні 2011 году Навабеліцкаму КЖРЭУП гарадскія ўлады выдзелілі грошы на пачынку працякаючых дахаў. Па сведкам жыхароў, 5-х паверхаў у большасці выпадкаў працаўнікі ЖЭУ лазалі на іх дахі і нешта рабілі, але ў выніку палова з дахаў працягвае цякчы. У страшным стане знаходзяцца дахі і сцены старых дамоў па вуліцы Ільіча: 26 і 30, цячэ дах у доме 136 па вуліцы Урыцкага, доме 2 па вуліцы Галавачова. Гэты дом па  Галавачова можна здаваць у музей як прыклад безгаспадарчасці: грыбок на сценах, дзіры у падлозе пад’езду, куды набягае вада ў час дажджу, лесвіца абвальваецца. Туалет знаходзіцца ў двары і адчынены для ўсіх жадаючых. У мужчынскім туалеце цячэ вада з бачка. За гэтую ваду плацяць жыхары дому, бо яна праходзіць праз іх лічыльнікі.
  3. Гарачая вада. Жыхароў дамоў 136 па вуліцы Дзімітрава, 85 па вуліцы Урыцкага, 36 па вуліцы Ільіча, 19 па вуліцы Склязнёва турбуе тэмпература гарачай вады, якая не дацягвае да 50 градусаў, як гэта павінна быць, і аб чым сведчаць надпісы на пашпартах дамоў. Такім чынам, грамадзянам прыходзіцца плаціць за ваду, якая ідзе крана гарачай вады як за гарачую ваду. Атрымліваецца перакос. З крана з гарачай вадой людзі плацяць у 3 разы больш чым за халодную. Вось так нас падманвае КЖРЭУП “Навабеліцкае”.
  4. Лужы. На Севастопальскім выбарчым ўчастку № 17 існуюць “вечныя лужы”, які высыхаюць толькі ў вялікую спёку: на прыканцы дома Дзімітрава 98, на пачатку дамоў Дзімітрава 59 і Сцяпана Разіна 8, на рагу дома Ільіча 34, на пачатку дому Склязнёва 4. Вуліца Герцена у час дажджоў напаўняецца вадой на ўсіх сваіх скрыжаваннях: з вуліцамі Дзімітрава, Урыцкага, Войкава і Кааператыўнай. Пасля высыхання вады бачны яма у асфальце па ўсіх пазначаных адрасах. Вада стаіць на газонах цэнтральнай вуліцы Ільіча каля універсаму “Алеся” насупраць скверыка Леніну, бо пры кладцы тратуару шчэбень трапіў на газоны.

Апроч праблем ЖКХ існуюць праблемы іншага характару.

Чатыры гады назад у Навабеліцкім раёне было зроблена штучнае возера на месцы балота. Гэтае возера часам можна бачыць на розных стэндах, якія дэманструюць Навабеліцкі раён, напрыклад, на Доме дзіцячай творчасці, што побач з дзіцячай паліклінікай. Але возера летам цвіце, ад яго ідзе атрутны пах. Пасажаныя вербы высыхаюць, сохнуць дубы ўсяго Каранёскага лясніцтва ад меліярацыйнай канавы, якая прыносіць усю воду ў гэтае возера, адбіраючы неабходную вільгаць у леса. На гэтай новай зоне адпачынку не пабудавана нават стацыянарнага туалету. А між тым там існуюць дзіцячыя пляцоўкі і дзеці там гуляюць, шпацыруюць і пенсіянеры. З-за нязручнасці пластмасавых туалетаў большасць людзей ходзіць па сваім натуральным патрэбам у лес.

Побач з дзіцячай пляцоўкай знаходзіцца неагароджаная чыгунка і прадаецца нафта. Возера таксама не агароджана, а яно мае круты бераг. Стаяць толькі таблічкі “Купацца забаронена”, але ўлетку дзеці ўсё адно купаюцца. Дарослыя ляжаць на дыванках і адпачываюць каля вады.

Я не маю на сёняшні дзень прапаноў, што зрабіць з гэтым возерам. На мой погляд тут павінны папрацаваць эколагі і Санэпідэмстанцыя. А праблемы такіх аазісаў, як новае Навабеліцкае возера маглі бы быць лёгка спрагназаваны, калі б Навабеліцкія чыноўнікі звярнуліся ў свой час да экспертаў.

Да месца адпачынку Навабеліцкі пляж вядзе мост праз возера. Гэты мост можа пераадолець не кожны чалавек. З боку ракі яго так размыла, што паміж мостам і паверхняй зямлі знаходзіцца метр зямлі, і ахвочым паплаваць прыходзіцца скакаць спачатку на пень, а потым на землю. І такое становішча цягнецца гадамі. А людзі ідуць да ракі сем’ямі, цягнуць з сабой вазкі з дзецьмі.

Дзіцячыя садкі і паліклініка. Калі зайсці на сайт “Горад Гомель” і пашукаць там інфармацыя пра дзіцячыя садкі Навабеліцкага раёну, то Вы ўбачыце, што толькі ў Навабеліцкім раёне няма месцаў у садках. Нядаўна быў адчынены “новы” садзік на Крыштале замест старога інтэрнату, але ён да канца не вырашыў праблему. Гэты стары будынак мала прыдатны для дзіцячага садка, а пляцоўкі для месцаў, дзе гуляюць дзеці, знаходзяцца далёка ад саміх груп.

У садках вялікі працэнт захворвання прастуднымі хваробамі, асабліва з 3-х да 4-х гадоў. Можа нехта скажа, што гэта адаптацыя, але нярэдка такая адаптацыя прыводзіць да хранічных хвароб: аденаідаў, бранхітаў. Нікога не здзівіш хранічнымі соплямі ў дзяцей у садку. Саплівыя ходзяць нянькі і выхавацелі, хваравітымі выходзяць на працу ўчастковыя. Мы, бацькі, з новага году не можам прывіць сваіх дзяцей ад слабавіруснай інфекцыі нават за свае грошы. Спіс бацькоў, якія запісаліся на прышчэпку супраць хіб-інфекцыі можна паглядзець у загадчыцы філіяла №2 дзіцячай паліклінікі. Прэпараты адсутнічаюць у Гомелі. У Мінску між тым прышчэпкі робяць рэгулярна і прапануюць шырокі спектр варыянтаў. А між тым у Гомельскай вобласці паводле афіцыйнай статыстыкі самы вялікі працэнт дзіцячай смяротнасці.

У філіяле №2 дзіцячай паліклінікі у вячэрнія гадзіны прыёму да доктара можна чакаць па 2 гадзіны і болей, негледзячы на запіс. Найбольшай папулярнасцю карыстаецца лор. У вузкіх калідорах былога ваенкамата не хапае месцаў сесці, людзі з дзецьмі таўкуцца як селядцы ў бочцы. Маецца патрэба ў новым будынку.

Грамадзяне, перастанем праяўляць абыякавасць да свайго жыцця. Будзем дабівацца выканання мясцовымі ўладамі патрабаванняў закону!

Хай кожны наш дом стане нашым, а не толькі прыналежнасцю Гарадскога ЖКХ!

Таццяна Тоўсцік
Гомель

4 комментария, RSS

  • co-moonna

    нет, серьёзно. а зачем писать па-беларуску? чтобы меньше людей прочитало? я когда первый раз увидела — сразу пропустила. и потом ещё и ещё раз. любопытство взяло верх, однако меня хватило на первые три строчки. автору — анлайк в сердцах, за то что, не беспокоится о читателях.

  • co-moonna

    войну и мир и то было бы свободнее читать на беларуском. а тут — ни литературных оборотов, ни полёта слова. пастануленне савета министрау ад дваццаць восьмага снежня дзве тысячи першага года, прянатага ва у другим чытанни. ай… ну вы поняли. муть.