Муж і жонка Тузавы вярнуліся пасля летняга жыцця на дачы у свой родны пад’езд №1 па вул. Ленінградскай 12. У адрозненні ад іншых жыхароў, якія за лета прызвычаіліся да жыжы з фекаліямі ў сваім пад’ездзе, пенсіянераў такі малюнак уразіў, і ва аўторак яны былі ў начальніцы ЖЭУ № 9 Коўшаравай Галіны Уладзіміраўны, якая ім паабяцала накіраваць запытанне ў водаканал з патрабаваннем даследавання прычын такога стабільнага становішча каналізацыі і прасіла грамадзян на працягу месяца нікуды не скардзіцца.
У гэты панядзелак я наведалася да яе, каб яна пацвердзіла і ўдакладніла гэтую інфармацыю. Мне неабходна было ведаць, якія крокі збіраецца рабіць у сувязі з гэтай сітуацыяй наша ЖЭУ №9, каб працягнуць перапіску з гарадскімі ўладамі адносна ўцечкі ў падвале пад’ездаў №1 і №2 па вул. Ленінградскай 12. Коўшарава Г.В. пазнала мяне і прадставіла майстру аварыйнага ўчастку яа актывістку “Нашага дому”. “Я ніколі нічога не абяцаю”, — паведаміта мне чыноўніца. “Зараз Цімашкова, галоўнага інжынерf КЖРЭУП “Навабеліцкае”, накіравалі на курсы павышэння кваліфікацыі, а я сама не магу прыняць на сябе рашэнне аб напісанні ліста ў вадаканал”,- працягнула Галіна Уладзіміраўна. Але літаральна на наступны дзень становішча змянілася.
Раніцай аўторка галоўны інжынер ЖЭУ №9 Назарчук С.Н., аўтар усіх адказаў на мае лісты да КЖРЭУП “Навабеліцкае”, патэлефанаваў мне на хатні тэлефон і папрасіў нікуды больш не пісаць, бо на гэтым тыдні пачнуцца раскопкі каналізацыйных труб пад’езда №1. Так было вырашана на паседжанні ЖЭУ №9. Чакаем да канца тыдня…
Таццяна Тоўсцік, nash-dom.info