1. Пазбавіць дом №1 па вул. Галавачова ад блох і пацукоў.
Для гэтага спатрэбілася зайсці да юрыста абласной санэпідэмстанцыі і даведацца, дзе ляжаць нарматыўныя дакументы, потым дамовіцца з Гомельскім абласным цэнтрам прафілактычнай дэзінфекцыі на візіт да іх і атрымаць дакументы. Затым сабраць подпісы і даслаць іх галоўнаму дзяржаўнаму санітарнаму ўрачу г.Гомеля. Апошні крок – спытаць жыхароў, ці травілі блох і пацукоў і ці дапамагло. З ліста галоўнага дзяржаўнага санітарнага ўрача г.Гомеля выходзіць, што ў падвалах яны ніякай жыўнасці не знайшлі. Магчыма, пацукоў і блох патравіла КЖРЭУП “Навабеліцкае”, але ад іх ліста не прыйшло.
Месяц ліквідацыі блох і пацукоў – лістапад.
2. Зрабіць рамонт дарогі з ямамі па вул. Ленінградскай.
Пагаварыла з аўтааматарамі з гэтай вуліцы і вызначыла актуальнасць праблемы. Памерала метрам дарогу і ямы, напісала скаргу, прайшла па раёну прыватнага сектару і сабрала подпісы. Далей я зайшла ў установы спорту і лясгас і пагаварыла з чыноўнікамі: і на наступны дзень праблема была вырашана – “Силами ГГДСРТ аварийная ямочность дорожного покрытия указанного участка устранена”, ямы заліты асфальтам. Цытата з адказу першага намесніка главы адміністрацыі Навабеліцкага району А.В. Шмаглія.
Месяц ліквідацыі ям – верасень.
3. Палажыць асфальт у двары дома №1 па вуліцы Радзішчава і падсыпаць газоны. Дваровая тэрыторыя закрыта для руху машын, устаноўлены дарожны знак, забараняючы в’езд.
З-за рамонту дарогі на вуліцы Склязнёва машыны з вуліцы Ільіча на вуліцу Дзімітрава і ў адваротным накірунку ездзілі праз двор дома Радзішчава,1. Гэтым яны разбілі тратуар. Для таго, каб КЖРЭУП “Навабеліцкае” палажыла асфальт прыйшлося толькі сабраць подпісы жыльцоў дома №1 па вул. Радзішчава і даслаць у КЖРЭУП “Навабеліцкае”.
Дом Радзішчава, 1 першы год на дамове з ЖЭУ №9, тым не меньш гэта удалося. Утварыліся добрыя адносіны са старшынёй кааператыўнага дому №1.
Месяц рамонту дарогі – кастрычнік.