Як паведамляе ў фэйсбуку праваабаронца ЛеанідСудаленка ўлада вырашыла скарыстацца спякотай для папаўнення бюджэта за кошт людзей.
У Гомельскую Вяснузвярнулася жанчына, дзіцяці якойадміністрацыйная камісія пры райадміністрацыіЦэнтральнага раёнаГомеля «адмерала» 300тыс. руб штрафу закупанне ў межах горада.
Праваабаронца паведамляе, што бацькі дзіцяці прынеслі фатаграфіі,ніякіх забараняльных купанне знакаў у гэтым месцы не існуе. Гэта ўсёроўна, што кіроўцу пакараць за перавышэнне хуткасці ў тым месцы, дзе яна не абмежавана ніякімі знакамі.
Пададзеная адпаведная скарга ў суд.