— Андрэй, з якімі прапановамі БАЖ звярталася ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу?
— Наш зварот у Палату прадстаўнікоў тычыўся Закон а аб сродках масавай інфармацыі. Мы прапаноўвалі ўвесці ў гэты акт пэўныя змены. Асноўныя праблемы, на якія мы звярталі ўвагу, звязаныя з дзейнасцю журналістаў-фрылансераў, доступам да інфармацыі, а таксама з неабароненасцю журналістаў і медыя-арганізацый (у тым ліку ў звязку з амаль неабмежаванымі магчымасцямі М іністэ р ства інфармацыі праз суд спыніць дзейнасць СМІ).
Возьмем журналістаў-фрылансераў. Сёння тым, хто не звязаны дамовай з канкрэтнай рэдакцыяй, амаль што немагчыма легальна працаваць. Яны не могуць пацвердзіць свой статус, таму што журналіс ц кія пасведчанні могуць выдаваць толькі рэдакц ы і СМІ (а пасведчанні журналі с цкіх арганізацыяў уладамі не прызнаюцца). Гэта выклікае праблемы з працай на масавых акцыях ці п адчас зваро ту за інфармацыяй. Не кажучы ўжо пра магчымасць атрымаць акрэдытацыю.
Дарэчы, акрэдытацыя разглядаецца ўладамі як дазвол на журналісцкую дзейнасць, адзін з бар’ераў, які трэба ўзяць , каб працаваць у Беларусі журналіс там . Але ж свабода пошуку і распаўсюду інфармацыі гарантавана Канстытуцыяй і міжнароднымі дамовамі (у тым ліку ратыфікаваным Беларуссю Міжнародным пактам аб грамадзянскіх і палітычных правах), і адсутнасць акр э дытацыі не можа перакрэсліваць Канстытуцыю. А ў нас атрымліваецца, што беларускія грамадзяне, якія праз супрацоўніцтва з замежнымі медыямі ажыццяўляюць свае канст ы туцыйныя правы па пошуку і распаўсюду інфармацыі, мусяць атрымліваць акрэдытацыю ў МЗ С і пераследуюцца з боку сілавых структур, калі яе не маюць.
Яшчэ адна праблема, на якую мы спрабавалі звярнуць увагу Палаты прадстаўнікоў, звязана з тым, што сённяшні Закон аб СМІ амаль не ўтрымлівае нормаў, якія б гарантавалі доступ журналістаў да інфармаціі. А шэраг іншых прававых актаў толькі абмяжоўвае гэты доступ. Я маю на ўвазе заканадаўства аб дзяржсакрэтах. Ці заканадаўства ў галіне дзяржаўнай службы, якое забараняе дзяржаўным службоўцам даваць інфармацыю ў СМІ без узгаднення яе з кіраўн і цтвам.
І, урэшце, яшчэ адзін блок пытанняў звязаны з магчымасцю ціску і ўмяшальніцтва органаў улады ў дзейнасць СМІ. Сёння Міністэрства інфармацыі можа звярнуцца з зыс к ам аб закрыцці СМІ пасля двух папярэджаняў рэдакцыі цягам году незалежна ад таго, наколькі сур’ ё знае парушэнне, на думку Мінінфарма, здзейсніла рэдакцыя. У выніку падставай для папярэджвання, а надалей і зыска аб закрыцці СМІ, тэарэтычна можа стаць нават граматычная памылка.
Свае высновы і прапановы БАЖ накіраваў у Пастаяную камісію па правах чалавека, нацыянальны х адносіна х і сродка х масавай інфармацыі Палаты прадстаўнікоў.
— І ў адведзены тэрмін вы артымалі адказ, у якім было нешта пра “немэ т азгоднасць і неактуальнасць”?
— Амаль што. Праз месяц мы атрымалі адказ, у якім нам паважліва, на беларускай мове, паведамілі, што чальцы камісіі параіліся з Міністэрствам інфармацыі і там адказалі, што нічога меняць не трэба. Між тым, значаная частка прапановаў тычылася менавіта скарачэння функцый Мінінфарма. Больш за тое, мы звярталі ўвагу дэпутатаў, што Міністэрства інфармацыі выйшла за межы сваіх паўнамоцтваў і сваёй пастановай усталявала патрабаванні па рэгістрацыі СМІ, якія не прадугледжаны законам. Але і гэта засталося па-за ўвагай дэпутатаў.
Заўважу, што гаворка ў нашым звароце ішла не пра ўнясенне зменаў у закон тут і цяпер, а пра абмеркаванне сітуацыі ў галіне СМІ з удзелам прадстаўнікоў “профільнай” камісіі П алатны прадстаўнікоў і БАЖ — як першы крок. На які дэпутаты аказаліся нездатнымі. Ва ўсялякім разе, пакуль.
— Андрэй, а вам не здаецца, што гэтыя звароты – замкн ёнае к ола ? БАЖ і яе эксперты не першы і не другі раз рыхтуюць прапановы, дасылаюць іх у адпаведныя органы ўлады, але воз, як кажуць, і зараз там? Ці ёсць сэнс у гэтай дзейнасці?
— Па -першае, я лічу, што ўсе магчымасці, якія існуюць, трэба выкарыстоўваць.
Па-другое, я не згодны з тым, што распрацоўкі БАЖ не маюць сэнсу. Калі б мы гэтага не рабілі, сённяшні Закон аб СМІ выглядаў бы яшчэ горш.
Нагадаю, што калі законапраект трапіў у Палату прадстаўнікоў, нашы эксперты паспелі падрыхтаваць свае прапановы — нягледзячы на тое, што мы даведаліся пра гэта літаральна за дзень да разгляду. І сем з нашых прапаноў у выніку былі прынятыя. На й большым дасягненнем я лічу тое, што ўдалося “адбіць” норму пра абавязковую перарэгістрацыю СМІ пасля змены адрасу рэдакцыі (а такая норма была прыхаваная ў тэксце заканапраекта за шэрагам спасылак) . Уявіце, які б з’явіўся механізм ціску на рэдакцыі, і якой праблемай для кожнага СМІ стала б звычайная змена юрыдычнага адрасу!
Таму працаваць у заканадаўчым накірунку трэба. Іншая справа, што стаўленне да нашых прапаноў з боку ўлады залежыць ад палітычнай кан’ю н ктуры і ад мэ т азгоднасці — з яе, улады, пункту гледжання.
— А жыццяўленне тых прапаноў, якія вы агучылі, сёння безумоўна важна для бела рускіх СМІ. Але гэта толькі першыя крокі. Калі дапусціць, што пераліч а нае зроблена — што неабходна далей? Напрыклад, стварыць роўныя ў мовы для дзяржаўных і недзяржаўных СМІ?
— Першыя вельмі важныя крокі можна зрабіць ужо сёння, нават не змяняючы заканадаўства. Напрыклад, вярнуць недзяржаўныя СМІ ў шапікі “Саюздруку” і ў падпіску праз аддзяленні “Белпошты”. Нагадаю, што зараз амаль палова незалежных выданняў знаходзіцца па-за дзяржаўнымі сістэмамі распаўсюду. І каб выправіць становішча, названым дзяржпрадпрыемствам трэба толькі заключыць са СМІ адпаведную дамову.
Калі ж казаць пра ідэальную сітуацію, я наогул не абмяркоўваў бы тэму стварэння аднолькавых умоваў для дзяржаўных і н е дзяржаўных СМІ. Таму што ўпэўнены, што дзяржаўных сродкаў масавай інфрмацыі наогул не павінна быць. Могуць існаваць толькі прыватныя і грамадскія. А дзяржаве дастаткова мець інфармацыйныя бюлэтені, з дапамогай якіх яна зможа інфармаваць грамадскаць аб сва ё й працы і прынятых актах, як гэта адбываецца, напрыклад, у суседняй Літве.
Вось ідэальная сітуацыя, да якой неабходна імкнуцца. Але, зразумела, што ад сённяшняга дня да гэтага ідэалу трэба прайсці вялікі шлях.
— А раптам зараз, калі, здаецца, улада зацікаўлена ў адлізе ў адносінах з Захадам, атрымаецца “ праціснуць ” тыя ці іншыя прапановы, якія палепшылі б жыццё незалежных СМІ? Ці, як першы крок, абмеркаваць бягучую сітуац ы ю і актуальныя пытанні з прадстаўнікамі дзяржавы, таго ж Мінінфарма, у рамках існуючых магчымасцяў? Напрыклад, праграмы “Дыялог аб мадэрнізацыі з Беларус сю ”?
— Сітуацыя са СМІ на адным з першых месцаў ў дыялоге Беларусі с Захадам. І зразумела, што ўладам прасцей весці дыялог на тэму СМІ, чым пра палітвязняў. Таму, думаю, і былі зроблены пэўныя крокі па пэўнай нармалізацыі сітуацыі (на вельмі нізкім узроўні), таму і была запрошана ў краіну прадстаўнік АБСЕ па пытаннях свабоды слова Дунья Міятавіч…
Дарэчы, мы гэта ўжо праходзілі, і сітуацыя ў галіне СМІ сёння нагадвае ту ю , якая склалася напрыканцы 2008 – пачатку 2009 гадоў. Тады, памятаеце, у шапікі і ў падпіску вярнулі “Народную Волю” і “Нашу Ніву”. Тады ж адбыліся два круглых стала з удзелам прадстаўнікаў ораганаў дзяржкіравання і прадстаўніка АБСЕ па свабодзе СМІ, на адным з якіх з боку высокапастаўленага чыноўніка Адміністрацыі прэзідэнта прагучала абяцанне наконт таго, што Інт э рнет у Беларусі будзе вольным. (Між іншым, тое, што да сённяшняга дня не распрацаваны нарматыўны акт аб рэгуляванні дзейнасці інтэрнет-СМІ і іх рэгістрацыі – я лічу пэўным вынікам таго круглага стала).
А ў гэтым годзе мы бачым спыненне крымінальных спраў журналістаў Анджэя Пачобута і Антона Сурапіна, пераследа часопіса “Arche”…
Але ж і цяпер, і ў 2008-2009 г.г. мы звярталі ўвагу, што не адбываецца сістэмных зменаў у сітуацыі. Калі ў нейкіх канкрэтных выпадках з боку ўлады ёсць саступкі, то на сістэмным узроўні, на ўзроўні заканадаўства, усё рухаецца ў супрацьлеглым накірунку. І мы бачым, напрыклад, пашырэнне паўнамоцтваў міліцыі і КДБ ці забарону дзяржслужачым даваць інфармацыю ў СМІ без узгаднення.
Афіцыйны Мінск лічыць, што калі ён запрасіў у краіну Міятавіч — гэта і ёсць крок наперад. А мы лічым, што гэта толькі падстава для абмяркавання магчымых далейшых крокаў, але ўсё ж не крок.
— Андрэй, якія захады для прасоўвання сваіх прапаноў БАЖ збіраецца здзейсніць у бліжэйшай будучыні?
— Трэба выкарыстоўваць усе магчымасці. Мы будзем і надалей спрабаваць данесці да ўладаў інфармацыю пра існуючыя праблемы і пра нашы прапановы выхаду з гэтых праблем. Дапамога еўрапейскіх структур, сустрэчы з Дуньяй Міятавіч тут зусім не залішнія. Спадзяюся, што і спецдакладычка ААН па Беларусі Міклаша Харашці ў краіну усё ж пусцяць…
Фото euroradio.fm