Апошні тэрмін на просьбу ўдзельнікаў прадоўжаны да 1 лістапада!
КОНКУРС «НАРОДНЫ ЖУРНАЛІСТ – 2012»: ШТО Я СКАЖУ СВАЁЙ ГРАМАДЗЕ?»
Найлепшы тэкст, фотарэпартаж, відэа, аўдыё, блог пра мясцовыя праблемы.
Пераможцам – ноўтбук, відэакамэра, стажыроўка
Дэталі на http://narodny.by
—
ХТО ЎДЗЕЛЬНІЧАЕ
Грамадзяне Беларусі, якія хочуць зрабіць краіну лепшаю. Любога ўзросту, месца жыхарства, партыйнасьці й палітычных поглядаў. Адзінае абмежаваньне — яны не павінны быць прафэсійнымі журналістамі.
МАТЭРЫЯЛ:
— не публікаваўся раней;
— розных жанраў: нататка, інтэрвію, рэпартаж, хроніка падзеяў, нарыс, сэрыя інфармацыйных матэрыялаў, кліп, блог, відэаблог і г. д.;
— часткаю тэкставага матэрыялу могуць быць выявы (фатаграфіі, графікі, лягатыпы, карыкатуры, плякаты й г. д.);
— відэа – зьнятае любым чынам: відэа-, фота-, вэб-камэрай;
—напісаны для пэўнай мэты: разавая публікацыя; незалежная газэта ці мясцовае пэрыядычнае выданьне; выданьне малога накладу; мясцовы інтэрнэт-рэсурс ды інш.;
— адкрыты для публікі.
Кожны матэрыял павінен пачынаць (суправаджаць) г. зв. лід: кароткае рэзюмэ, якое прыцягвае ўвагу, памерам да 250 знакаў.
НАЙЛЕПШЫ МАТЭРЫЯЛ:
— актывізуе і аб’яднае мясцовую грамаду;
— на тэму, якую не прапусьцяць у афіцыйную прэсу ці на БТ;
— зразумелы мясцовым людзям, з пазнавальнымі імёнамі, фактамі й лічбамі;
— зь беларускай мовай у якасьці асноўнай .
АЦЭНЬВАЦЬ матэрыялы будзе міжнароднае ЖУРЫ.
1. Двое пераможцаў атрымаюць ноўтбук і відэакамэру.
2. Дзесяць аўтараў зьезьдзяць на кароткі стаж за мяжу.
3. Прынамсі дзесяць найлепшых матэрыялаў будуць прафэсійна надрукаваныя й выдадзеныя на дысках.
ЯК ПЕРАДАЦЬ
Паслаць матэрыял і анкету на электронны адрас [email protected] ці на паштовы адрас а/с 24, 220002 г. Мiнск да 18.00 1 лістапада. Паслаць тэкст можна і праз форму на сайце. Тэл. для даведак: +375 25 9981592
Мультымэдыйныя файлы:
— Да 25 МБ файл mpeg, avi, mp4, aac, mp3, wav, wmv ці фатаграфіі (jpg, gif, tif, png) на [email protected]
— Больш за 25 МБ разьмясьціць на сайтах Youtube, Vimeo, Vkontakte і паслаць спасылку на [email protected]
— або паслаць дыск на паштовы адрас а/с 24, 220002 г. Мiнск
Пра сябе паведаміць:
— Імя й прозьвішча або псэўданім;
— Зьвесткі для кантакту з аўтарам (эл. адрас — пажадана на gmail; калі трэба — паштовы адрас; калі трэба — мабільны й стацыянарны тэл., імя ў скайпе).
Арганізатары вышлюць пацьверджаньне атрыманьня на пазначаны ў анкеце электронны адрас.