Вольга Карач прыняла ўдзел у онлайн-канферэнцыі на сайце svoboda.org. Пытанняў было зададзена дастаткова. Некаторыя з іх падступныя. Аднак Вольга як звычайна была прамалінейнай і смелай. Пра тое, чаго не хапае Беларусі, пра шанцы Таццяны Караткевіч у прэзідэнцкіх выбарах і многае іншае ў гэтым інтэрв’ю.

1 г

Вольга, Вы абвясьцілі пра тое, што ня будзеце ўдзельнічаць у сёлетняй выбарчай кампаніі, 1 красавіка. Ці азначае гэта, што вы пакідаеце за сабой права пазьней абвясьціць, што проста тонка пажартавалі, а публіка не зразумела ваш жарт?

Ну, хутчэй гэта была спроба атрымаць Вашую ўвагу. Па-мойму, атрымалася.
Канешне, я буду ўдзельнічаць у выбарах і змагацца за прэзыдэнцкую пасаду. Але ня ў гэтым годзе. Гэта ўжо дакладна.

Вольга, у інтэрв’ю «Свабодзе» Вы сказалі, што пайшлі б сёлета на выбары толькі пры падтрымцы Крамля. А раней, каб удзельнічаць у выбарах, у вас не было неабходнасьці ў крамлёўскай падтрымцы?

Алена, калі я пра гэта казала, я мела на ўвазе, што, на жаль, выйграць выбары зараз у спадара Лукашэнкі можа толькі кандыдат, падтрыманы Расеяй. Гэта сёньняшняя сітуацыя — падабаецца яна Вам ці не, але яна такая. У іншых кандыдатаў — добрых ці дрэнных — шансаў няма. Гэта мая ацэнка таго, што зараз адбываецца ў палітычнай сфэры. Што з гэтым рабіць — вырашае кожная палітычная ці грамадзкая сіла: удзельнічаць ці ня ўдзельнічаць, шукаць падтрымкі Крамля ці яшчэ што. Мы вырашылі, што ў такой сітуацыі лепш пачакаць. Пакуль падтрымкі Крамля мы не шукалі і не плянавалі шукаць, але калі Вы параіце мне гэта зрабіць, то абяцаю падумаць над Вашай парадай.

—Хочацца спытацца: ёсьць выбары ў Беларусі ці ўсё ж выбараў няма?

—Фармальна выбары ёсьць. Ёсьць нейкія працэдуры і нейкі працэс, які мадэріруе спадарыня Ярмошына. Мадэрыруе даволі пасьпяхова, калі ўлічваць пастаўленыя перад ёй мэты і задачы.

Калі казаць пра выбары — як мы разумеем іх як «абранне прадстаўнікоў народа дзеля прадстаўніцтва інтарэсаў розных сацыяльных групаў» — не, такіх выбараў няма.

—Як Вы ацэньваеце шанцы Таццяны Караткевіч? І калі такія ёсьць, то на што?

Я думаю, что ў “Гавары Праўду” ёсць пэўныя мэты, якіх яны б хацелі дасягнуць праз гэтыя выбары. Таццяна выконвае ролю такога інструмэнта, праз які арганізацыя вырашае свае задачы. Якія мэты — думаю, што яны скажуць і ня раз. Наконт таго, ці ёсць шансы выіграць — думаю, што не. Але, можа, я занадта пессіміст. Хацелася б верыць у цуд.

Цяжка вырашаць за іншыя арганізацыя, але мне здаецца, б было больш разумным, калі б ішоў Уладзімір Некляеў — больш вядомасці яшчэ з мінулых выбараў, ён не згубіў твар падчас розных сітуацыяў і паводзіў сябе годна. Мне падаецца, што не зусім добра, калі ў арганізацыі ёсць моцны лідэр, але ён саступае месца. Бо практыка паказывае, што тады ён заступае сваё месца назаўжды і зыходзіць з публічнай прасторы. Такі лёс пасля гэтых выбараў чакае і спадара Некляева. Мне шкада, бо мне ён падабаецца.

2 к

—Вольга, на Ваш погляд, хто мог бы стаць лідэрам тых беларусаў, якія за Пуціна і супраць Лукашэнкі? А можа Вы самі не супраць?

На мой погляд, пытаньне прарасейскай палітычная сілы ў Беларусі — гэта пытаньне бліжэйшага часу. Так, Лукашэнка стаў збліжацца з Захадам, розныя іншыя палітычныя абставіны, роля Расеі зараз у міжнародным свеце…Раней апазіцыя ў Беларусі была толькі празаходняй, але думаю, што сітуацыя хутка зменіцца.
Я асабіста лідэрам гэтай прарасейскай сілы стаць не гатовая. «Наш Дом» стаць такой прарасійскай базай таксама не гатовы.
Але ня думаю, што гэта праблема. Лідэры знойдуцца, бо ёсьць пэўныя электаральныя чаканьні. А калі ёсьць чаканьні — хтосьці абавязкова зьяўляецца.

3 к

—Вы лічыце сябе здольнай кіраваць краінай, калі вырашылі балатавацца на пасаду прэзыдэнта?

—Так, лічу сябе здольнай кіраваць краінай. І змагаюся, каб у мяне такі шанец быў.Зараз у нас ёсьць шэраг праграмаў: гэта эканамічная праграма (цэнтрыстская), моўная програма, праграма рэгіянальнага развіцьця, экалагічная праграма, праграма па развіцьці манагарадоў і г.д. Усе гэтыя праграмы можна прачытаць на сайце nash-dom.info.

—Якая ў вас праграма? Што будзеце рабіць у першую чаргу?

У першую чаргу эканамічныя рэформы. Мы ня можам нават марыць пра палітычную незалежнасьць, калі ня будзем мець эканамічную незалежнасьць. Ёсьць вельмі добрая прымаўка: хто за дзеўчыну плоціць — той яе і танчыць. Таму эканоміка  зараз самае галоўнае.

4 к

—На якое мове вы размаўляеце ў паўсядзённым жыцьці? 

На розных. Кожны дзень выкарыстоўваю, як мінімум, тры мовы. Якія — залежыць ад таго, з кім размаўляю. З бацькамі размаўляю па-расейску.

-Якая мова, на ваш погляд, павінна быць дзяржаўнае ў Беларусі? 

—Я думаю, што ў Беларусі зараз павінна быць моўная праграмма «дзве з паловай». Я — за дзве дзяржаўныя мовы набліжэйшыя 15 гадоў, але патрэбная пазытыўная дыскрымінацыя беларускай мовы на гэтыя ж 15 год, каб выправіць сітуацыю, што склалася з беларускай мовай і вакол яе. «Палова» — гэта азначае, што калі чыноўнік ці сілавік здае добра тэсты на веданьне ангельскай мовы, то яна ці ён атрымлівае на 5% заробку больш. Гэта трэба рабіць дзеля таго, каб беларускія дзяржаўныя структуры ў дэмакратычный Беларусі інтэграваліся і атрымоўвалі эўрапейскі вопыт дзяржаўнага кіраваньня. Бяз веданьня ангельскай мовы гэта.

Што вы думаеце пра Еўраазіяцкі саюз з Расеей?

—Думаю, што нам Расія не дзеля таго 20 гадоў давала грошы, каб Беларусь вельмі лёгка магла зараз сказаць «Давай пабачэння» і сысьці. Зараз ідзе вельмі шырокая інтэграцыя ў Эўраазійскі саюз і тут пытаньне, наколькі далека яна зойдзе пры Лукашэнку. Ад гэтага і прыйдзецца танчыць.

5 к

—Чаго Вам, як, перш за ўсё, звычайнаму грамадзяніну хочацца ў нашай краіне?

Мне хацелася б сістэмнасьці і ўстойлівасьці.

Сістэмнасьць — калі б было ўсе ясна, празрыста і зразумела. І па адзіных правілах для ўсіх. Ня можа быць так, што адзін закон супрацьлеглы іншаму, але чамусьці ў Беларусі такое бывае часта. Ня можа быць так, што закон — розны для розных людзей у залежнасці ад статуса, але ў Беларусі зараз палітыка падвоеных стандартаў. Хацелася, каб гэтага не было.

Устойлівасьць — гэта азначае, каб нашая дзяржава не залежыла ад аднаго чалавека, кім бы гэты чалавек ня быў. Каб быў агульнанацыянальны план развіцьця беларускай нацыі на 100 гадоў наперад з вельмі яснымі крытэрамі, што будзе праз 3 гады, праз 5 год, праз 10 і г.д.

—Як Вы ставіцеся да папрокаў асобных апазіцыйных палітыкаў, што Вам «не хапае палітычнага досьведу»?

Мне падаецца, што мы занадта адзін аднога папракаем. Зразумела чаму, бо ўсім хацелася большых вынікаў і большай эфэктыўнасьці. Таму ёсьць стомленасьць і расчараваньне ва ўсіх. Дарэчы, думаю, што і Лукашэнка таксама вельмі стаміўся.

Я ў грамадзкім і палітычным жыцці з 1996 года. Многа гэта ці мала — тут ужо вырашаць Вам. Але ў прынцыпе ў дэмакратычных сілаў Беларусі не зашмат палітычнага досьведу — не было дзе гэты досьвед набываць. Вучыліся больш, як вытрымаць пры рэпрэсыяў, як сябе паводзіць пры арыштах, што рабіць пры сустрэчы з КДБ — гэтай вось школы было, на мой погляд.