Кіраўніца кампаніі «Наш Дом» разважае ў «Гарачым каментары» (БЕЛСАТ) пра ролю жанчын у беларускім рэжыме.

Вольга Карач зазначае, што ўлада Аляксандра Лукашэнкі абапіраецца на дзве рукі: мужчынскую (сілавыя структуры) і жаночую (ЦВК і выбарчыя камісіі, большасць чальцоў якіх – жанчыны, а таксама суды). Пры гэтым мужчынскі бок загады выдае, а жаночы – іх выконвае.

Паводле госці “Гарачага каментара”, гістарычна склалася так, што пасля Другой сусветнай вайны, у якой загінула вялікая частка мужчынскага насельніцтва Беларусі, уладу мусіў браць у свае рукі “слабы пол”: “Жанчыны атрымалі ўладу, але яны гэтага не жадалі. (Лукашэнка выхаваўся ў такой сям’і.) А калі атрымліваеш штосьці, што для цябе не ёсць каштоўнасцю, ты вельмі лёгка ад гэтага адмаўляешся”.


Таму не дзіўна, што ў Беларусі існуе стэрэатып: жанчына ў палітыцы – табу, а калі яшчэ і ў апазіцыі – падвойнае табу. Кіраўнік дзяржавы не зацікаўлены ў тым, каб беларускі зразумелі, што ўлада – гэта каштоўнасць і за яе трэба змагацца.

Вольга Карач кажа, што кампанію “Асцярожна, міліцыя!” актывісты “Нашага Дому” распачалі таму, што палітыка ў Беларусі ўспрымаецца як барацьба паміж мужчынамі: “Праблемы жанчын, якія змагаюцца за ўладу, не бачныя. Мы хочам, каб яны былі бачныя і каб яны вырашаліся”.

1 комментарий, RSS