27-га красавіка ў рамках праекта Асацыяцыі за мадэрнізацыю ў Празе была адчынена Беларуская кавярня, якая ветліва прыняла першых гасцей.
Тут можна замовіць стравы беларускай кухні, напрыклад дранікі з смятанай. На ўваходзе наведнікаў сустракаюць бел-чырвона-белы сцяг і герб Пагоня. Кавярня працуе штодня да 23 гадзіны ў раёне Прага-9 па адрасе Новавысачанска 13. Беларускамоўныя атрымаюць зніжку на ўсё меню ў памеры 10 працэнтаў.
Аляксей Францкевiч