Шаноўныя сябры,


У 1995 годзе ў Беларусі з шматлікімі парушэннямі заканадаўства адбыўся рэферэндум, на якім нацыянальны бел-чырвона белы сцяг быў заменены на чырвона-зялёны. Нягледзячы на гэты, нацыянальная сімволіка працягвае ўжывацца значнай часткай грамадства, беларускія спартсмены з павагай ставяцца да спрадвечнай беларускай сімволікі. Для тысяч беларусаў выкарыстанне бел-чырвона-белага сцягу на спартыўных мерапрыемствах з’яўляецца актам партыятызму. Беларускія фанаты, якія ўжываюць як адзін, так і другі сцяг, падтрымліваюць адных і тых жа спартоўцаў.


Мы звяртаемся да Вас з патрабаваннем забяспечыць магчымасць бесперашкоднага выкарыстання бел-чырвона-белых сцягоў на спартыўных мерапрыемстваў. Спадзяемся, што інцыдэнт, які адбыўся ў Швецыі 3 мая 2013 года, калі бел-чырвона-белыя сцягі былі сілай забраныя аховай мерапрыемства на падставе таго, што яны з’яўляюцца “палітычнай сімволікай” , больш не будзе паўтарацца.
З павагай,
Алесь Міхалевіч, старшыня “Асацыяцыі за мадэрнізацыю”
Вольга Карач, старшыня Грамадзянскай кампаніі “Наш Дом”.

Ваша электронная почта не будет опубликована.
Поля, обязательные для заполнения *

*