Актывісты беларускіх і чэскіх няўрадывых арганізацыяў у гадавіну Плошчы арганізавалі пікет пад старажытным гадзіньнікам на Старамесцкай плошчы ў Празе.

Акцыя, прысьвечаная другой гадавіне падзеяў 19 сьнежня 2010 году была арганізаваная грамадзянскай кампаніяй «Наш Дом»Беларускай асацыяцыяй за мадэрнізацыю і чэскай праваабарончай арганізацыяй «Чалавек у нядолі».