У лютым былы начальнік Гродзенскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента аховы МУС Дзінас Лінкус быў асуджаны на 4 гады калоніі ўзмоцненага рэжыму. Суд прызнаў яго вінаватым у збіцці свайго падначаленага — начальніка Шчучынскага раённага Дэпартамента аховы Аляксея Сяргея. Лінкус адмаўляе абвінавачванне. Карэспандэнт «НН» пагаварыў з Дзінасам Лінкусам — ён застаецца на свабодзе.

«Наша Ніва»: Абскарджванне прысуду ўжо было?

Дзінас Лінкус: Так.

«НН»: І які вынік?

ДЛ: Пакінулі без зменаў.

«НН»: Пад варту Вас не ўзялі. Чаму?

ДЛ:

Ведаеце, у нас краіна ўсё-ткі гуманная, і суд у тым ліку. У мяне трое дзяцей — адзін з іх грудны…

«НН»: Вы знаходзіцеся пад хатнім арыштам ці пад падпіскай?

ДЛ: Не, хатняга арышту няма. Я магу без праблем перасоўвацца. Але знаходжуся ўсё роўна па месцы жыхарства, у горадзе. У любым выпадку знаходжуся пад пэўным кантролем. Судовае следства яшчэ не скончылася.

«НН»: Пры разглядзе касацыйнай скаргі прысутнічаў пацярпелы Сяргей?

ДЛ: Так.

«НН»: Вы кантактавалі з ім? Як ён Вам у вочы глядзіць?

ДЛ: Кантакт быў. Як у вочы глядзіць? Я не хачу пра гэта казаць. Усё роўна гэта мае словы. Напэўна, трэба, каб сказалі людзі, якія там прысутнічалі. Бо прадставяць так, што я нагаворваю на кагосьці, няпраўду кажу. Я не буду на гэтае пытанне адказваць. Скажу толькі, што на дадзены момант, нягледзячы ні на якія супярэчнасці паміж мной і пацярпелым, я ў любым выпадку пагасіў шкоду. Прынёс прабачэнне чалавеку, але без агаворкі за што. За што лічыць ён патрэбным, я выбачыўся. Думак пра тое, каб зрабіць гэтаму чалавеку кепска, няма. Мэта ў мяне адна — даказаць, наколькі гэта магчыма, што накіраванне мяне ў калонію было б памылкай. Лічыць, што чалавек з вышэйшай адукацыяй, за такі склад злачынства, у якога трое дзяцей, які шмат гадоў добрасумленна служыў, выправіцца ў калоніі, проста неразумна. Дакажу я сваю праўду, ці апраўдаюць мяне — гэта другаснае. Галоўнае — застацца на свабодзе чыста з меркаванняў выхавання дзяцей.

«НН»: На пазамінулым тыдні Аляксандр Лукашэнка падпісаў закон «Аб амністыі». Ваша справа падпадае пад яго?

ДЛ: Пад вызваленне я не падыходжу. Скарачэнне тэрміну — ёсць такая магчымасць. Але скарачэнне — не вызваленне. Вы разумееце, калі маленькае дзіця, а ты прыходзіш з месцаў не такіх аддаленых, нават праз 2 гады, яно ўжо не маленькае. І як жонцы выхоўваць трох дзяцей? Нават год — гэта тэрмін.

Чытаць цалкам —  «Наша ніва»

1 комментарий, RSS

  • albanec

    Страна гуманная почему-то по отношению к Линкусам, а вот например по отношению к Статкевичам страна карает «со всей строгостью».