У 1991 годзе ў гэты дзень на пазачарговай сесіі Вярхоўнага Савета была задэкларавана і абвешчана нашая незалежнасць.

Сёння я хацела б падзякаваць усім тым дэпутатам Вярхоўнага Савета, хто галасаваў “за” нашую незалежнасць у той дзень, хто зрабіў такі важны гістарычны выбар. Я разумею, як гэта ўсё было няпроста і нялёгка. Але яны змаглі гэта зрабіць, а значыць, зробім і мы.
На жаль, сёння Беларусь не з’яўляецца незалежнай, бо акупаваная Расіяй і сёння з нашай зямлі ляцяць ракеты ў бок нашай мірнай суседкі Украіны. Сёння па нашай зямлі едзе расійская ваеная тэхніка.

Але я веру: мы зможам вызваліць нашу краіну і ад акупацыі, і ад дыктатуры.

Гэты дзень прыйдзе, мы дачакаемся, мы вызвалім нашу краіну і мы пераможам.
Бо нашая барацьба сёння – гэта барацьба супраць акупацыі і за нашую незалежнасць.

За нашу і Вашу свабоду!
Жыве Беларусь!
Са святам, беларусы!