Народ Беларуси в подавляющем большинства против возведения в Островце производства по производству оружейного плутония. «Фабрика смерти» замаскирована под мирную атомную электростанцию.

К активным формам протеста (демонстрации, митинги, пикеты, листовки) готовы не все. Более того, таких людей в обществе меньшинство, особенно среди нас, толерантных белорусов.

Для этой категории сограждан предлагаю обратиться к Господу Богу. Обратиться способен любой: как верующий, так и атеист. В Божьем Храме, в жилище, на природе. Если даже молитва и не поможет, то на душе в любом случае легче станет: попытался противодействовать.

Текст обращения взят из письма Н.С.Гомея.
Данила ХАЛЕЦКИЙ
27 июля 2012 года

М А Л І Т В А

за народ Астравеччыні і ўсей Беларусі

У імя Айца і сына і Святога Духа.

Міласцівы Божа, сыдзі да воплю майго! Глянь вокам сваім ласкавым на люд наш беларускі, попелам Чарнобылю пасыпаны, у пакутах цялесных слязьмі ўмываючыйся. Яві міласць сваю, каб праз гэтую навалу зямля наша не чула енку сіротаў, удоў, бацькоў, сваіх дзетак хаваючых. Суцешь, спыні боль жывучых на чужбіне, ад наступстваў катастрофы хаваючыхся.

Даруй нам грэшным, што аказаліся нікчэмнымі вучнямі: не вынеслі мудрасці і досведу з урока твайго аднойчы дадзенага, што і дасёня здекуемся над памяццю ахвяраў нашай нядбайнасці, нашай гардыні быць царамі прыроды: кіраваць рэкамі, аблокамі, атамам. Кіраваць тым, што ты, Божа, сатварыў, чым толькі ты можаш распраджацца і кіраваць.

Таму прашу, Усемагутны, укладзі ў разум, сэрца і душу тым, ад каго гэта залежыць, адмову ад будаўніцтва атамнай пачвары на зямлі Беларусі.

І цябе, прачыстая нябесная Маці наша Багародзіца, просім: заступіся за нас перад пасадам Сына Твайго, Бога нашага. Ахіні цудоўным пакрывам тваім верны табе народ Беларусі. Дапамажы нам у малітве нашай, упрасі Сына Твайго, каб ён  паслаў усіх даброт, усіх шчадрот нашым павадырам. Даў ім моцнай волі і цвярозага розуму спыніць будаўніцтва атамнай станцыі.

Каб дараваў і тым з нас, слабым духам і воляй, сказаць слова ў абарону жыцця і здароўя сваіх дзяцей, как не наклікаць гневу тых, хто сёння распараджаецца нашым лесам тут на зямлі, заміж таго, каб баяцца гневу твайго Сына на справядлівам судзе за ўсе нашыя грахі і правіны, што мы самі сябе спрычынілі і бліжнему свайму зрабілі, ворага ў ім шукаючы.

Усi святыя зямлі Беларусі, маліце Бога аб нас. Вы, нашыя ангельскія вусны на небе, вымаліце дараванне нашай роспачы ад таго, што не стае духоўных і душэўных сіл змяніць тое, што мы можам змяніць, бо праз параліч волі ўласнымі рукамі ўзводзім пачатак канца. Канца нашым спадзяванням пазбавіцца страху, пазбавіцца скуднасці разуму знайсці ідэю выратаваць сябе і выратаваць многіх, атрымаўшы ўсі эканамічныя выгады, не ходзячы ў закладніках «мірнага атама».

Упрасіце Усявышняга, каб Ён даў нам тыя сілы, паслаў прасвятленне розуму.

Вы, хадальнікі нашыя перад справядлівым Судзёю, маліціся за шматпакутны народ наш перад пасадам Усявышняга. І ты, святая Маці Божая, дапамажы смірэнна і цярпліва перажыць усі трывогі, не траціць надзею быць пачутымі Тваім Сынам нават у самых безнадзейных абставінах, не ўпасці ў роспач, не траціць Веры; ні ўсамніцца ні на кроплю, чакаючы праяўлення Божай ласкі.

Амін.