Сёння мы адзначаем знакавую дату. Споўнілася 100 год падпісанню Трэцяй Устаўной граматы. Для Беларусі падзея больш чым значная. Менавіта дзякуючы ўтварэнню БНР стала магчыма ўзнікненне Беларусі. Таму «Наш Дом» шчыра віншуе вас са святам!

Няхай жыве магутны, смелы
наш беларускі вольны дух…

Такія словы ёсць у гімне Беларускай Народнай Рэспублікі. Яны адлюстроўваюць тыя прынцыпы, якія актуальны і цяпер. Вось і «Наш Дом» зыча вам здароўя, духовай моцы, смеласці і трываласці.

Хай воля вечна будзе з намі,
А гвалту мы дамо адпор!

«Наш Дом»

3 комментария, RSS