Яшчэ ў траўні «Наш Дом» публікаваў інтэрв’ю з Аляксандрам Тамковічам. Тады вядомы журналіст шукаў сродкі для выдання сваёй новай кнігі «Мазаіка жыцця».

На яе старонках пра свой жыццёвы шлях расказваюць Святлана Алексіевіч, Алена Анісім, Зміцер Вайцюшкевіч, Наталля Гардзіенка, Адам Глобус, Таццяна Грыневіч, Генадзь Ірына Дубянецкая, Кася і Алесь Камоцкія, Гэнік Лойка, Віктар Марціновіч, Юлія Чарняўская і іншыя.

Аповеды праілюстраваны ўнікальнымі фота (звыш за 400) сямейных альбомаў.

Прэзентацыя кнігі пройдзе 19 снежня, а 17:00. Яна адбудзецца па адрасе Мінск, Веры Харужай, 3–601, (6-ы паверх).