12 красавіка ў сталічным офісе АГП адбылося паседжанне рабочай групы ў рамках Паглыбленага дыялогу Швецыя-Беларусь. У сустрэчы ўзялі ўдзел сябра грамадскага аб’яднання «Наш Дом» Валерый Шчукiн, а таксама прадстаўнікі Аб’яднанай грамадзянскай партыі, Беларускай партыі «Зялёныя», аргкамітэту па стварэнні Беларускай партыі працоўных і аргкамітэту па стварэнні беларускай жаночай партыі «Надзея» .
Тэмай для абмеркавання стала пытанне стварэння новых працоўных месц.
«Мы ведаем, што гэтая тэма вельмі балючая для Беларусі, — адзначыў у каментары сайту ucpb.org прадстаўнік АГП Леў Марголін. — У нашай краіне штогод губляецца больш за 70 тысяч працоўных месц. І мы бачым, што ўсе захады ўраду ў гэтым накірунку не маюць ніякага плёну. Апазіцыйныя партыі, незалежная экспертная супольнасць павінны мець свае пазіцыю, погляд і распрацаваную праграму. Гэтым мы займаліся сёння і будзем займацца надалей з дапамогай нашых шведскіх сяброў і экспертаў».
Фота Генадзя Верацінскага
Крынiца: ucpb.org