12 красавіка ў сталічным офісе АГП адбылося паседжанне рабочай групы ў рамках Паглыбленага дыялогу Швецыя-Беларусь. У сустрэчы ўзялі ўдзел сябра грамадскага аб’яднання «Наш Дом» Валерый Шчукiн, а таксама прадстаўнікі Аб’яднанай грамадзянскай партыі, Беларускай партыі «Зялёныя», аргкамітэту па стварэнні Беларускай партыі працоўных і аргкамітэту па стварэнні беларускай жаночай партыі «Надзея» .

01

Тэмай для абмеркавання стала пытанне стварэння новых працоўных месц.

«Мы ведаем, што гэтая тэма вельмі балючая для Беларусі, — ­ адзначыў у каментары сайту ucpb.org прадстаўнік АГП Леў Марголін. — ­ У нашай краіне штогод губляецца больш за 70 тысяч працоўных месц. І мы бачым, што ўсе захады ўраду ў гэтым накірунку не маюць ніякага плёну. Апазіцыйныя партыі, незалежная экспертная супольнасць павінны мець свае пазіцыю, погляд і распрацаваную праграму. Гэтым мы займаліся сёння і будзем займацца надалей з дапамогай нашых шведскіх сяброў і экспертаў».

02

06

03

07

Фота Генадзя Верацінскага

Крынiца: ucpb.org