У ЗША на 57 годзе жыцця ад цяжкай хваробы памерла выканаўчы дырэктар Цэнтру беларускіх даследванняў Паўліна Сурвіла.
Паўліна Сурвіла – дачка выбітных дзеячоў беларускай эміграцыі Івонкі і Янкі Сурвілаў. Нарадзілася ў Мадрыдзе, дзе яе бацькі рабілі праграмы на Іспанскім радыё. Жыла ў Іспаніі, Францыі, Канадзе, апошнім часам у ЗША, дзе скончыла ўніверсітэт і абараніла доктарскую дысертацыю ў галіне музыказнаўства.
Выкладала ва ўніверсітэце Паўночнай Караліны. Даследвала беларускую музыку і займалася жывапісам. Ей належыць шэраг публікацый у амерыканскіх СМІ пра беларускую традыцыйную і рок-музыку. З 2007 года ўзначальвала Цэнтр беларускіх даследванняў і арганізавала шмат канферэнцый, семінараў і лекцый аб гісторыі і сучаснасці Беларусі.
У Паўліны Сурвілы засталіся два сыны і муж.
“Наш Дом” перадае шчырыя спачуванні родным і сваякам нябожчыцы. Гэта незаменная страта для Беларусі. Цяжка перажыць такую смерць. Аднак зычым родным вытрымкі й цярплівасці. Час лечыць.
“Наш Дом”