Ніякіх беларускіх войскаў для вайны – заклік да адмовы ад вайсковай службы па меркаваннях сумлення і дэзертырству
20 лютага 2023 года мы – «Наш дом», Украінскі пацыфісцкі рух, Connection e.V., Федэрацыя сацыяльнай абароны, Міжнароднае братэрства замірэння, Agir pour la paix і Міжнародная арганізацыя змагароў за супраціў вайне – заклікаем да дэманстрацый ля амбасад Беларусі па ўсёй Еўропе. Гэтыя пратэсты прыцягнуць увагу да недапушчальнасці далучэння Беларусі да Расіі ў нападзе на Украіну.
Гарачая фаза вайны ва Украіне працягваецца ўжо амаль год. Надзеі на хуткае яе сканчэнне амаль няма. Лік загінулых і разбурэнняў большыцца з кожным днём. Расія не жадае спыняць поўнамаштабны напад і выводзіць войскі; наадварот, усё новыя й новыя вайсковыя часткі ўваходзяць ва Украіну. Заходнія краіны падтрымваюць Украіну ў яе абароне, працягваючы дасылаць усё больш і больш цяжкага ўзбраення. Заклікі да перамоў і спынення агню застаюцца непачутымі.
Год таму, 20 лютага 2022 года расійскія войскі па загаду засталіся ў Беларусі пасля сканчэння супольных вучэнняў з беларускім войскам. Праз чатыры дні пачалося ўварванне ва Украіну, у тым ліку і тых расійскіх войскаў, якія знаходзіліся на той момант на тэрыторыі Беларусі. Дагэтуль ніводны беларускі салдат не далучыўся да вайны. Пакуль Беларусь аказвае Расіі толькі матэрыяльна-тэхнічную дапамогу.
Права адмовіцца забіваць – гэта права чалавека, прызнанае рознымі міжнароднымі інстытутамі правоў чалавека. У Беларусі такое права не прызнаецца. Адмаўленцаў і дэзертыраў пераследуюць і садзяць у турму. Пераслед прывёў да таго, што больш за 20 тысячам маладзёнаў не пакінулі іншага выбару, апроч як развітацца з радзімай, каб шукаць сховішча за мяжой ды ня быць мабілізаванымі. Большасць з іх пакуль застаюцца паблізу ад сваго дому – у Польшчы ды краінах Балтыі, што кладзецца цяжарам на прымаючыя краіны. Гэтыя краіны прагнуць падтрымкі сваіх партнёраў па ЕЗ!
Такі масавы рух супраціўнікаў таксама з’яўляецца моцным сігналам для Расіі. Беларусь пры Лукашэнку дагэтуль была самым цвёрдым саюзнікам пуцінскай Расіі. Калі яе грамадзяне адмовяцца ўступаць у вайну, гэта, мы спадзяемся, яшчэ больш дэмаралізуе нацыяналістычныя і мілітарысцкія наратывы і ў Расіі.
Не – значыць не! Мы заклікаем:
-
- Падтрымаць кампанію «НЕ значыць НЕ», якую праводзіць «Наш Дом». Кампанія заклікае мужчынаў Беларусі пазьбегчы службы ў войску ці пакінуць яе, калі яны ўжо трапілі ў войска. Майце мужнасць сказаць «Не», калі вас просяць уступіць у вайну, якая парушае міжнароднае права і выклікае масавыя смерці, пакуты і разбурэнні ў суседняй краіне! Вы будзеце героямі, калі запярэчыце, а не калі загінеце салдатам у гэтай вайне!
- Маці, бацькаў, сясцёр і братоў прызыўнікоў у Беларусі
○ заклікаць сваіх родных не ісці ў войска і дапамагаць ім пазбегнуць прызыву-мабілізацыі. - Беларускія ўлады:
○ шанаваць правы чалавека на адмову ад вайсковай службы па меркаваннях сумлення;
○ устрымлівацца ад удзелу і саўдзелу ў агрэсіўнай вайне супраць Украіны з боку расійскіх уладаў. - Урады еўрапейскіх краін:
○ стварыць гуманітарны калідор для беларускіх дэзертыраў і адмаўленцаў па меркаваннях сумлення;
○ даць гуманітарныя візы тыпу Д беларускім адмаўленцам і дэзертырам, не прымушаючы іх да працэдуры прашэння палітычнага прытулку. - Цэрквы:
○ скарыстаць свой уплыў і маральную вагу для абароны тых, хто адмаўляецца ваяваць. - Грамадзянскую супольнасць усіх краін:
○ выказаць сваю падтрымку адмаўленцам і дэзертырам з усіх бакоў у вайне. Падтрымайце кампанію #ObjectWarCampaign, якая патрабуе надання прытулку для тых, хто ідэйна супраць вайны ва Украіне. - Дзяржаўных службоўцаў і дыпламатаў Беларусі ў амбасадах, дзе мы будзем праводзіць нашы акцыі пратэсту:
○ выказаць салідарнасць з тымі, хто выступае супраць вайны.
Для атрымання дадатковай інфармацыі ў вашай краіне, падтрымкі звароту і інфармацыі пра планы дзеянняў у вашай краіне, калі ласка, пішыце па адрасе: info@nash-dom.info
Першыя падпісанты:
European Bureau of Conscientious Objection