Грамадзянская кампанія «Наш  Дом», шчыра віншуе Лявона Баршчэўскага з 55-годдзем з дня нараджэння. Доўгія гады мы сумесна займаемся грамадскімі справамі на карысць народа Беларусі. Праца нялёгкая, але патрэбная.

Дзякуем за адданасць  і чысціню намераў у служэнні нашаму народу. Вы падалі станоўчы прыклад для іншых грамадскіх актывістаў і «нашых» у тым ліку, які ўсяліў матывацыю, бадзёры дух і веру!

У гісторыі назаўжды застанецца Ваша дзейнасць па стварэнні Беларускага Народнага Фронту, асветніцкая дзейнасць ў беларускім нацыянальным ліцэі, добрасумленная дэпутацкая праца ў Вярхоўным Савеце і на пасадзе старшыні ПЭН-цэнтра. Таксама не забудуцца Вашы пераклады знакавых гістарычных кніг на беларускую мову.

Вы прайшлі праз збіццё спецслужбамі ў парламенце, міліцэйскія  арышты, ўтрыманне ў камеры без  адзення. Але не здаліся, захавалі сілу духу.

Памятайце, паважаны Лявон Пятровіч, Вас атачаюць надзейныя сябры, таварышы, калегі па працы, родныя і блізкія.

Жадаем Вам доўгіх гадоў жыцця, далейшых поспехаў у грамадскай дзейнасці і асабістым жыцці.

 

Ад імя ГК «Наш Дом»

Вольга КАРАЧ

Кіраўнік грамадзянскай кампаніі

 

1 комментарий, RSS

Exit mobile version