Тры навіны ўскалыхнулі днямі сеціва. Дзьве зь іх датычацца тэрарыстаў ІДзІЛ, а дзьве — Расеі. «Наш Дом» выражае свае спачуваньні пацярпелым.
Першая трагедыя датычыцца Іркуцку. Там — праз ужываньне «Баярышніку» — загінула 54 чалавекі.
Другая падзея ўскалыхнула ўвесь сьвет. Тэракт у Бэрліне. Яго ахвярамі сталі 12 чалавек. Адказнасьць узяла на сябе «Ісламская Дзяржава». Жахліва, зь якою жорсткасьцю баевікі забіваюць масы людзей.
Трэцяе забойства адбылося ў Турцыі. Ад параненьняў загінуў амбасадар Расеі ў гэтае краіне. Забойца — былы паліцыянт — выкрыкваў словы аб забойствах ІДзІЛ у Алепа.
Усе выпадкі, апісаныя вышэй, — забойства мірных жыхароў. І палохае менавіта немагчымасьць пакараць сапраўды вінаватых.
Нашыя спачуваньні пацярпелым і іхным сем’ям. Мацуйцеся! Мы разам з вамі.
«Наш Дом»