Што не так з беларусамі? Можа нацыя спілася і шукае толькі, дзе б пахмяліцца? Ці сітуацыя закапаная значна глыбей? «Наш Дом» прапануе падумаць пра тое разам 18 верасня.
У рэдакцыі «Віцебскага кур’ера» (Валадарскага, 129) адбудзецца круглы стол. Тэма — «Хто каго — лідэр думку альбо думка лідэра? Ці што не так з аўтарытэтамі ў Беларусі?» Гутарка праходзіць у межах «Тыдня беларускага мыслення». Запрашаем, а 16-й у рэдакцыі «Віцебскага кур’ера».
Аднак, варта крыху патлумачыць.
У Беларусі няма нацыянальных лідэраў. Усе раздроблены на групоўкі й хаўрусы.
25 год — цэлы перыяд. А дзе ж палітычныя аўтарытэты?
А можа няма галоўнае ўмовы для ўзнікнення лідэраў? Можа праблемы, якія агучваюць, не закранаюць усіх беларусаў? Ці разумеем мы іх?
Таксама лідэры часта ўзнікаюць у экстрымальных умовах. Аднак улады не даюць ім узнікаць. Дый якасці «экстрымальнага» лідэра цяжкія для процьмы беларусаў. Хто зараз абудзіць веру й аптымізм нацыі? Большасць актывістаў і дзеячоў — няздольныя сфармаваць новую мадэль паводзінаў і мыслення. Да таго, трэба яшчэ ўмець фармаваць мэты і ідэалогію за кароткі час ва ўмовах разгубленасці.
То бок, патрэбныя хуткасць, уменне браць на сябе адказнасць і працавітасць. Ці ёсць у каго-небудзь вышэй адзначанае?
І ва ўсялякім выпадку, лідэр — гэта чалавек, нацэлены на станоўчы вынік. І прымаўка «Як зварыш, так і з’ясі» ператвараецца ў дзеянні: зварыў — з’еў.
Толькі найбольш актыўны й зацікаўлены набывае сабе аўтарытэт. Такі чалавек зацвярджае гэтым асабістае лідэрства. То бок лідэрам з’яўляецца не той, хто жадае весці за сабой грамаду. За правадыром ідуць без прымусу.
Хто мае сваё меркаванне — запрашаем. Нядзеля, 18 верасня, а 16-й. У рэдакцыі «Віцебсікага кур’ера», што знаходзіцца па Валадарскага, 129.
Каб прыняць удзел у мерапрыемстве, запісвайцеся ў анкету ніжэй:
editor@nash-dom.info