Мы публікуем тэкст заявы, з якім лідэр МЦГІ «Наш Дом» Вольга Карач выступіла 24 кастрычніка на 65-й сесіі Камітэта ААН па ліквідацыі дыскрымінацыі ў стаўленні да жанчын.

14713690_10209687009105098_4706738040825740067_n

«Я акцэнтую свой выступ на дзвюх галоўных праблемах. Першаю з іх з’яўляецца «грамадскі» гвалт над палітычна й сацыяльна актыўнымі жанчынамі. Яго прымяняюць такія прадстаўнікі дзяржструктур як міліцыя, дзяржслужачыя і іншыя асобы, якія знаходзяцца ва ўладзе. Гвалт можа мяняць формы ад фізічнага да псіхалагічнага. Вось гэтыя дзеянні з’яўляюцца нацэленымі на тое, каб падначальваць, дысцыплінаваць ці караць жанчын, якія выказваюцца ў абарону правоў асабістых і сваіх дзяцей, альбо з’яўляюцца актыўнымі сацыяльна і палітычна.

Мы б хацелі зазначыць сур’ёзныя хібы ў дыскурсе пра гвалт у стаўленні да жанчын у Беларусі, а менавіта такія выпадкі гвалту, калі 1) жанчыны з’яўляюцца палітычна ці сацыяльна актыўнымі і грамадская актыўнасць робяцца прычынаю гвалту ў стаўленні да іх, 2) акт гвалту здзяйсняе не прыватная асоба, а прадстаўнік дзяржавы, і 3) мэтаю акта гвалту з’яўляецца зніжэнне ўзроўню сацыяльнай актыўнасці жанчын, прадухіленне іхняга ўдзелу ў палітычным жыцці, а таксама прыгнёт жаночае грамады.

Мы назіралі, як мінімум, чатыры формы міліцэйскага й дзяржаўнага гвалту ў сталенні да сацыяльна і палітычна актыўных жанчын. Гэта:

— Збіццё і сексуальны гвалт (ці пагрозы гвалтам);

— Прымусовае пазбаўленне бацькоўскіх правоў за палітычны актывізм (ці пагрозы пазбаўленнем);

— Незаконнае прымусовае змяшчэнне ў псіхіятрычныя лякарні (ці пагрозы ўчыніць тое);

— Давядзенне да самагубства.

Другая праблема з’яўляецца датычнаю да гендарнае палітыкі прымання ў Акадэмію МУС Рэспублікі Беларусь. Яна зводзіцца да полу абітурыентаў, якія паступаюць на бакалаўрскія праграмы Акадэміі, часта робіцца фактарам, які вызначае працэс адбору. Асабліва калі абітурыентам з’яўляецца жанчына.

У 2015 годзе 10 жанчынаў былі залічаны на факультэт міліцыі. У 2016 гэтая лічба выраўнялася з нулём. Іншыя падраздзяленні (напрыклад, следча-экспертны, крымінальна-выканаўчы і факультэт права) выдзяляюць вызначаную колькасць месцаў для жанчынаў.

Але не варта зачароўвацца, гэта не квоты, якія скіраваны на прыцягненне большае колькасці жанчын у прававую сістэму. У рэчаіснасці — гэта захады для абмежаванняў і падвойных стандартаў. Абітурыенты жаночага і мужчынскага полу не канкуруюць за адны й тыя ж месцы ў праграмах навучання, бо ў жанчынаў конкурс асобны. Акрамя таго, іхнія прахадныя балы значна вышэйшыя. У большасці выпадкаў для таго, каб быць залічанаю, жанчыне неабходна перавысіць калегаў-мужчын. Часта сума «жаночых» балаў павінна быць у два-тры разы вышэйшаю за «мужчынскія».

Так, у 2010 годзе для залічэння ў Акадэмію на факультэт права абітурыент-мужчына павінен быў набраць 103 балы. У той жа час жанчынам з гарадской і сельскай мясцовасці неабходна было набраць 291 і 259 балаў адпаведна. Звярніце ўвагу, што жанчыны, якія здолелі прадэманстраваць гэтыя вынікі, былі залічаныя не замест мужчынаў з больш нізкімі баламі, але разам з імі.

Акрамя таго, суадносіны колькасці месцаў для студэнтаў-жанчынаў і студэнтаў-мужчынаў — неадпаведнае. Прывяду некалькі прыкладаў. У 2010 годзе з 90 студэнтаў, якія навучаліся для ДАІ, міліцыі, ведамстваў грамадзянства й міграцыі, толькі 10 былі жаночага полу; на «Эканамічнае права» ўзялі 60 студэнтаў — 3 з іх былі жанчынамі; на «Расследаванне злачынстваў» прынялі 85 студэнтаў — з іх толькі 10 былі жанчынамі.

«Гендарны разрыў» узнікае ў Беларусі таксама і пры аплаце працы. Згодна з нацыянальнаю статыстыкаю, жанчыны атрымліваюць у сярэднім 76,2% ад заробку мужчын. У галінах, дзе пераважаюць жанчыны (адукацыя, ахова здароўя, паслугі), разрыў складае каля 16%. У тых жа галінах, якія «кантралююць» мужчыны» (будаўніцтва, вытворчасць, горная прамысловасць), — разрыў можа дасягаць 30%».

Вольга Карач, «Наш Дом»
пераклад з англ. Александрына Глаголева,
фота: (с) Раиса Михайловская 

Exit mobile version