Ці можна дамагчыся вялікіх зменаў праз маленькія справы?
Польска-беларуская здымачная група спрабуе знайсці адказ на гэтае пытанне, вандруючы па краіне ў пошуках грамадска актыўных беларусаў.
Першы відэанарыс з цыклу прысвечаны ініцыятыве «Наш Дом». Сябры ініцыятывы змагаюцца за паляпшэнне жыцця ў тым ліку і з дапамогай афіцыных запытаў ва ўлады.
Яны кажуць, што сярод іх настолькі розныя людзі, што нават міліцыя ніякавее, калі бачыць іх разам.
крыніца — nn.by