У Глыбоцкім райвыканкаме адбыўся трэнінг па напісанні праектаў для прадстаўнікоў 10 рэгіёнаў, сярод іх Наваполацк, Расоны, Паставы, Шаркаўшчына, Браслаў ды іншыя.

Трэнінг праводзіў Максім Падбярозкін у межах праграмы “Дом узаемаразумення”, якая рэалізуецца ў партнёрстве з арганізацыямі „Офіс за дэмакратычную Беларусь” і „Офісам еўрапейскай экспертызы і камунікацыі”:

– Зараз адкрыты вялікі конкурс Еўразвяза, які мае назву “Арганізацыя мясцовага кіравання і арганізацыя грамадзянскай супольнасці”, дэдлайн у яго будзе 11-га лютага. Мы імкнемся зматываваць арганізацыі і мясцовыя ўлады ўдзельнічаць у гэтым конкурсе.
Па словах Максіма Падбярозкіна, вельмі цяжка было знайсці прадстаўнікоў зарэгістраваных недзяржаўных грамадзянскіх супольнасцяў у гэтым рэгіёне:

– Мы змаглі знайсці ў гэтым рэгіёне толькі трох прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці, вось два сюды прыехалі і гэта вельмі добра.
Зарэгістраваць недзяржаўную арганізацыю ў сучасных умовах чалавеку не ад уладаў амаль немагчыма. Грамадскія арганізацыі, якія зарэгістраваныя ў Глыбокім, узначальваюць у асноўным былыя кіраўнікі арганізацый і прадпрыемтваў або дзяржаўныя служачыя.

Праект „Арганізацыя грамадзянскай супольнасці і мясцовых органаў улады”, у якім зацікаўленыя ўлады, разлічаны на 4 гады і прафінанcаваны на паўмільёна еўра.

Источник информации: “Беларускае Радыё Рацыя”

 

glybpraekt3glybpraekt4