Падчас працы выкладчыкам гісторыі і філасофіі ў Баранавіцкім дзяржуніверсітэце АнатольТРАФІМЧЫК сабраў дзесяткі сведчанняў дзіўнага ўспрымання прадмету сваімі студэнтамі.
Па словах Анатоля Трафімчыка, многія выказванні студэнтаў сабраныя ў пісьмовым выглядзе – «нават коскі з месца не зрушыў».
***
«Драўляне так называліся, бо жылі на дрэвах».
***
«Бортніцтва – гэта збор мёду дзікіх жывотных».
***
«Эканамічнае развіццё звязана з аддзяленнем рабства ад сельскай гаспадаркі».
***
– Якіх беларускіх паўстанцаў вы ведаеце?
– Ну… Адзін з іх – Касцюшка Каліноўскі!
***
– Паўстанцы ўзбройваліся сякерамі.
– І як яны ў сувязі з гэтым называліся?
– Сякінеры!
***
– Хто напісаў паланез Агінскага?
– Такіх падрабязнасцей мы не ведаем.
***
«У стылі барока пабудаваны Мірскі замак у Нясвіжы».
***
«Праз тэрыторыю Полацкага княства праходзіў шлях з ворагаў у грэкі».
***
«Мы ведаем, што ранней становішча сялян было вельмі хісткім. Сяляне поўнасцю знаходзіліся ў залежнасці ад пана і гэта вызывала вельмі бурную рэакцыю».
***
«Мужыцкая праўда» выдавалася на лацінскай мове, бо літаратурнай беларускай мовы просты люд тады не разумеў».
***
«Лютаўская рэвалюцыя адбылася ў кастрычніку 1917 года».
***
На пытанне «Якое званне было ў маршала Жукава?» у працэсе здачы іспыту студэнты вельмі часта адказваюць: «Генерал». А адзін асаблівы «інтэлектуал» сказаў, што дакладна не памятае, але ў яго ёсць два варыянты: або генерал, або генералісімус.
***
Сярод мастацкіх твораў студэнты называлі: Янка Купала – «Яна і Ян», Герцэн – «Белое и думы».
***
«Люди держали в руках палки и у них развивались мозги».
***
– Почему отступали весь 1941 год до самой Москвы?
– Кто???
***
«Осенью 1941 года германская армия начала реализовывать план по захвату Москвы. Командовал этим Жуков».
***
– Какие потери Советского Союза в войне?
– 27 миллионов. Из них 12 – людских.
***
– Тыл способствовал отступлению советских войск.
– ?
– То есть, если бы тыла не было, то не было бы и отступления.
– Логично.
Васіль ГАЛЬЧАНЮК
«Салідарнасць»