Ён архіепіскап Буэнас-Айрэса. Папа Рымскі ўзяў сабе імя Францыск I.

 

Хорхэ Марыё Бергольё — аргентынец італьянскага паходжання. Ён — 266-ы Папа і першы езуіт-пантыфік.

Паводле некаторых звестак, на канклаве 2005 года менавіта кардынал Бергольё быў галоўным сапернікам кардынала Ратцынгера. Папам Рымскім тады быў абраны Ратцынгер, які стаў Бенедыктам XVI.

***

У сераду ў Ватыкане на канклаве кардыналаў прайшло чацвёртае за дзень галасаванне (яшчэ адно галасаванне прайшло ў аўторак). У 21.06 па беларускім часе з трубы Сікстынскай капэлы з’явіўся белы дым, загучалі званы. Папа быў абраны!

Цяперашні канклаў з’яўляецца першым канклавам у гісторыі сучаснага каталіцызму, які быў скліканы не пасля смерці, а пасля добраахвотнага адрачэння Папы ад Апостальскага пасаду.

 

«Еўрапейскае радыё для Беларусі»