Урад Беларусі зацьвердзіў сьпіс дзяржаўных установаў, якія ўдзельнічаюць у прадухіленьні, выяўленьні і спыненьні тэрарыстычнай дзейнасьці.
Гэты сьпіс замацаваны пастановай ураду № 1129.
Пералік дзяржаўных установаў:
- Камітэт дзяржкантролю
- Апэратыўна-аналітычны цэнтар
- Сьледчы камітэт
- Пракуратура
- МНС
- мытня
- Міністэрства інфармацыі
- Міністэрства працы і сацыяльнай абароны
- Мінгандлю
- Міністэрства жыльлёва-камунальнай гаспадаркі
- Мінадукацыі
Таксама ў гэты сьпіс увайшлі: Нацбанк, Мінфін, Мінэканомікі, Мінэнэрга, Мінпрам, Мінсувязі, Мінтранс.
У лік антытэрарыстычных ведамстваў уключаныя МЗС, Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяродзьдзя, Міністэрства юстыцыі, Дзяржкамітэт па маёмасьці, Дзяржкамітэт па навуцы і тэхналёгіях.
У пералік дзяржарганізацый, якія павінны супрацьдзейнічаць тэрарызму, дадаткова ўключаныя канцэрн «Белнафтахім», Беларуская чыгунка, «Белэнэрга», нацыянальны апэратар сувязі «Белтэлекам», нацыянальная авіякампанія «Белавія», Менскі мэтрапалітэн, паведамляе Інтэрфакс.