Запрашаем Вас на Купалле з Нашым Домам ў ноч з 8 на 9 ліпеня!

Вас чакаюць: спальванне пудзілаў розных пачвар: лукашэнка, пуціна і г.д., ачышчэнне агнём, замова ад нечысці, рытуальнае развітанне з Сонцам і відовішчы; ігрышчы і карагоды; танцы і спевы; пляценне вянкоў і купальская варажба; святочная вячэра і пошукі папараць кветкі і сустрэча сонца.

Адрас: Пляж Валакампяй 2 / Valakampių II paplūdimys. Даехаць можна на аўтобусе нумар 15, да прыпынку 2-asis paplūdimys.

З сабой мець: абрус, святочную вячэру, напоі, камфортны абутак.

Паслухайце наш падкаст аб тым што адбываецца ў Купальскую ноч:

Праграма дабрачыннага свята-канцэрту з 8 на 9 ліпеня:

20.00 Святочнае шэсце
20.30 Урачыстае адкрыцё свята
20.40 Замова да сонца
21.00 Пляценне вянкоў, танцы, ігрышчы, забавы
22.00 Рытуальнае распальване вогнішча
22.10 Карагоды вакол кастра
22.30 Русалкі
22.40 Купальская варажба
23.00 Нечысць Чарнабога
23.10 Замова ад нечысці
23.20 Скокі праз вогнішча
00.00 Пошукі Папараць-кветкі
00.10 Канцэрт артыстаў, гульні, дыскатэка
04.00 Сустрэча сонца

Запрашаем а 20 гадзiне!