Маленькая круглая лічба нашага традыцыйнага #ПонедельникДеньПодарков. Яго мы правялі ў гонар хуткага юбілею паэта сп. Яна Грыба. Ужо ў лістападзе яму споўніцца 80 год.
Яшчэ ў сакавіку арганізатар «лясных» адраджэнцкіх фэстаў сп. Ян Грыб запрасіў да сябе. І вось 2 кастрычніка я прыехаў…
Сам фэст праходзіў на Клыпаўшчыне, дзе жыве сп. Ян. Прыватны дом, саснова-бярозавы лес побач… Нават надвор’е спрыяла правядзенню фэста.
«Я ў Бога выпрасіў,» — сказаў паэт, сустракаючы гасцей.
А прыехала шмат людзей. І ўсе — выбітныя дзеячы беларускае культуры й палітычнага жыцця. Так, да прыкладу, былі Уладзімір Някляеў, Лявон Баршчэўскі, Вінцук Вячорка… Усе віншавалі сп. Яна, дарылі падарункі, прыгадвалі мінулыя ўчынкі.
Паўсюль луналі бел-чырвона-белыя сцягі, прысутнічала іншая нацыянальная сімволіка.
Ганарова было знаходзіцца побач з людзьмі, якія стваралі беларускую гісторыю.
Сп. Ян з «кубачкам гонару» ад НД
Яўген Глаголеў-Васьковіч. «Наш Дом»
regions@nash-dom.info