Да сям’і пенсіянераў у Магілеве завітала группа людзей, якая адразу звярнулася да пенсіянераў па прозвішчы ды назвалі год іх нараджэння. Хадакі пачалі свой расповяд пра фільтры для ачышчэння вады і вартасць яго набыцця.
«Госці» запыталіся, ці атрымалі старыя пенсію, а потым прапанавалі ўсталяваць фільтры па льготным кошце — 1,5 мільёна рублёў. Задурыўшы пенсіянерам галаву, прадпрымальнікі дамовіліся на ўстаноўку фільтраў і ўзялі грошы. Зараз пенсіянеры мараць спагнаць свае грошы за тое, што ім не было патрэбна. Калі гэтага не атрымаецца зрабіць мірным шляхам, то на прадпрымальніка, які аказвае такія паслугі (а яго ў горадзе добра ведаюць) будзе пададзена позва ў суд.