Ад пенсіянераў патрабуецца ўзамен толькі адно – перавесці пенсію з банка ў паштовае адзяленне па месцы жыхарства.
У ліку выданняў, на якія бясплатна на 3 месяцы падпішуць пенсіянераў, – “Могилёвская правда”, “Могилёвские ведомости” і “Вестник Могилёва”. Да іх далучаны і 3 камерцыйныя выданні “пенсіянерскага прызначэння” – “Друг пенсионера”, “Народный доктор” і “Садовод и огородник”.
Вось такую прапанову распаўсюдзілі сярод магілёўскіх пенсіянераў мясцовыя паштавікі.
У гутарцы са службай маніторынгу ГА “БАЖ” мясцовыя журналісты падзяліліся меркаваннем, што гэткія захады могуць за мэту павелічэнне папулярнасці мясцовых газет за кошт “пенсіянерскага сектару”. Па іх назіраннях, наклады газет абласных выданняў не растуць, а аб’ёмы падпіскі і рознічнага гандлю больш як 3 гады застаюцца практычна на адным узроўні – у межах 10-13 тысяч асобнікаў.
Читать полностью: http://news.tut.by/society/344073.html